«Добра працуеш —павагу маеш» — вядомая беларуская прыказка стала дэвізам у жыцці многіх жыхароў Сенненскага раёна.
Жывёлавод 5 разраду УСП «Дружбінец» Алена Пашкевіч у іх ліку. У гэтым годзе партрэт жанчыны годна займае месца на раённай Дошцы Гонару.
У сельскай гаспадарцы таксама можна дасягнуць добрых вынікаў, упэўнена Алена Анатольеўна. Ужо на працягу 8 гадоў жанчына аддана працы ў гэтай сферы. Падчас гутаркі мы даведаліся, што бацькі Алены Пашкевіч таксама працавалі ў сельскай гаспадарцы. Таму можна сказаць, што прафесію жанчына атрымала ў спадчыну. Маці была даяркай, бацька – механізатарам, які перад пенсіяй таксама працаваў у жывёлагадоўлі.
Нарадзілася Алена Пашкевіч у вёсцы Вейна Сенненскага раёна. Сярэднюю адукацыю атрымала ў Расненскай школе. З цягам часу выйшла замуж і пераехала ў в. Багданава, дзе жывё і сёння. Цяпер Алена Пашкевіч – гэта шчаслівая маці 3 сыноў, жонка і бабуля. Дарэчы, яе муж Аляксандр таксама працуе ва УСП «Дружбінец» механізатарам.
– Не шкадую, што звязала жыццё з сельскай гаспадаркай, — адзначае Алена Анатольеўна. — Так, не заўсёды бывае лёгка, але каб быў вынік, трэба працаваць.
Жанчына даглядае больш за 100 галоў буйной рагатай жывёлы.Таксама падтрымлівае парадак на ферме. Калі жывёла мае нездаровы выгляд, звяртаецца да ветурачоў. Алена Пашкевіч кажа, што жывёлы – гэта вельмі чулыя стварэнні, якія добра счытваюць твае адносіны да іх.
Чалавечнасць, працалюбівасць, сумленне, адказнасць – такія якасці ўласцівы жывёлаводу 5 разраду Алене Пашкевіч.
Вольга КАРПАВА.
Фота з архіву «ГС».
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…