Categories: Главное

Сенненцы приняли участие в республиканской акции «Чистый лес»

У мінулую суботу ў Рэспубліцы Беларусь па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі зноў прайшла акцыя “Чысты лес”. Актыўны ўдзел у ёй прынялі жыхары раёна.

Да работнікаў лясной гаспадаркі далучыліся навучэнцы ўстаноў адукацыі, актывісты грамадскіх арганізацый, у першую чаргу БРСМ, супрацоўнікі РАНС, раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Какоўчынскага сельвыканкама, газавікі. Большасць людзей займалася ўборкай смецця ў лясах уздоўж аўтадарог, добраўпарадкаваліся месцы адпачынку, дэндрапарк у райцэнтры, тэрыторыі вакол адміністрацыйных будынкаў, лясніцтва і лясгаса.

У райцэнтры актывісты БРСМ прыбралі не толькі ў Парку 40-годдзя Перамогі. Яны высадзілі больш за сотню дрэўцаў на пляцоўцы насупраць магазіна “Алеся”.

Але асабліва вызначыліся навучэнцы Багушэўскай сярэдняй школы №2. Сумесна з работнікамі Сафіёўскага лясніцтва школьнікі ачысцілі ад смецця 10 га лесу, сабраўшы больш за 3 м3 бытавога смецця.

-Такія мерапрыемствы, што праводзяцца талакой, з прыцягненнем моладзі, ідуць на карысць усім. У школьнікаў фарміруюцца беражлівыя адносіны да лесу, прыроды ўвогуле, павышаецца экалагічная культура, — заўважыла намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце  Багушэўскай СШ №2 Наталля Новікава.

Згодна з ёй і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Багушэўскага лясгаса Таццяна Шугальская, якая лічыць дапамогу грамады, аказаную лясгасу ў час акцыі, бясцэннай.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

 

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

19 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

20 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

21 час ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

22 часа ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

2 дня ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

2 дня ago