Велапрабег “У адзінстве наша сіла”, прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў у Сянне.
Яго арганізатарам выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама. Велапрабег аб’яднаў некалькі пакаленняў. Сярод удзельнікаў былі прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, вучні гарадскіх школ разам са сваімі настаўнікамі. Асабліва прыемна было бачыць людзей пенсійнага ўзросту.
Маршрут велапрабегу прайшоў ад парка Трох герояў у райцэнтры да памятнага знаку “Боль” ахвярам гетта, што ўсталяваны недалёк ад вёскі Казлоўка. Калону энтузіястаў было бачна здалёк – у руках яны трымалі беларускія сцягі, кветкі.
“У Год народнага адзінства мы павінны памятаць, якім коштам нам дасталася Перамога, каб больш ніколі не паўтараць памылак гісторыі, — вітаючы ўдзельнікаў акцыі ўжо на фінішы, адзначыла Ілона Комлева, начальнік сектара спорту і турызму.
– Сёння мы павінны зберагчы і прымножыць усё тое добрае і каштоўнае, што назапашана старэйшым пакаленнем, дзеля будучыні нашых дзяцей”.
Па сцяжынцы памяці людзей, жыццё якіх абарвалося ў далёкім снежні 1941 года, удзельнікаў велапрабегу правёў інструктар-метадыст па турызму ФСК “Алімп” Алег Цярэня. Сенненцы ўсклалі кветкі ля помніка расстраляным яўрэям, хвілінай маўчання ўшанавалі іх памяць.
Гэта наша гісторыя, якую мы павінны шанаваць, не забываць, расказваць нашым дзецям. Той, для каго не існуе мінулага, у таго не будзе будучыні – сышліся на думцы ўдзельнікі велапрабегу.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…
22 сентября, с 11.00 до 12.00, в Сенненском районном исполнительном комитете (ул.К.Маркса,2) личный прием граждан…
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…