Кірыл Сімановіч, гвардыі сяржант, камандзір аддзялення трэцяй парашутна-дэсантнай роты 317-га батальёна Віцебскай гвардзейскай 103-й асобнай паветрана-дэсантнай брыгады пасля заканчэння тэрміновай ваеннай службы на днях вярнуўся ў роднае Какоўчына.
Сустракала хлопца, як водзіцца, мама. Пазней у сям’ю, дзе служыць у арміі лічаць за гонар (старэйшы сын Анжэлы Віктараўны пасля тэрміновай службы працягвае яе па кантракце), завіталі ваенны камісар Сенненскага раёна падпалкоўнік Дзмітрый Ермакоў, старшыня мясцовага сельвыканкама Віктар Мандрык, каб вітаць на роднай зямлі, падзякаваць нядаўняга байца за годнае выкананне грамадзянскага абавязку.
Кірыл Сімановіч быў прызваны на тэрміновую службу восенню 2017 года, прайшоў праз “вучэбку” ў Печах, дзе рыхтавалі малодшых камандзіраў для паветрана-дэсантных войскаў, потым быў Віцебск.
— Служба прайшла штатна, згодна з армейскім статутам, — сціпла кажа нядаўні салдат.
Праўда, значкі на грудзях, падзячныя пісьмы камандавання, дасланыя на адрас маці, фота ля сцяга ваеннай часці, іншыя армейскія адзнакі сведчаць – Кірыл служыў годна. І ўжо збіраецца працаўладкоўвацца.
— Прапаноў шмат, — не хавае ён. – Можна было застацца ў арміі, паступілі прапановы прадоўжыць службу ў органах ўнутранах спраў, структурах Міністэрства надзвычайных сітуацый. Але я намераны паспрабаваць свае сілы па спецыяльнасці.
Кірыл – тэхнік-будаўнік. Да службы скончыў ліцэй у Оршы і каледж у Віцебску. Паспеў папрацаваць па рабочай спецыяльнасці, выконваў абавязкі майстра на будаўнічым аб’екце. Так што выбар у хлопца ёсць. А дзякуючы армейскай школе, яго стаўленню да службовых абавязкаў дывідэнды, як работніка, безумоўна яшчэ павысіліся.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…