У ААТ “Бяленева” сёлетняй вясной узнялі больш за 2 тыс. га ворыва, падрыхтавалі да сяўбы звыш 1,5 тыс. га глебы, прыблізна такую ж плошчу засеялі раннімі зерневымі і зернебабовымі культурамі. Важкія лічбы дазволілі выйсці найбуйнейшаму ў раёне вытворцы зерня ў лік лідараў па тэмпах палявых работ.
Міхаіл Мірончык
— Без дапамогі спецыялістаў і тэхнікі Віцебскай інтэграцыйнай структуры тэмпы былі б ніжэйшыя,- не хавае галоўны аграном гаспадаркі Андрэй Юсікаў.- Яны першымі пачалі працу ў полі, ды і тэхніка іх больш магутная і прадуцыйная.
Вялікія зямельныя плошчы, разнастайнасць па характарыстыкам глеб таксама садзейнічаюць арганізацыі працы. Пачалася яна ў аддзяленні “Полымя”, дзе пераважае пясчаная па структуры зямля.
У гэтыя дні большасць тэхнікі сканцэнтравана ў раёне вёскі Какоўчына, дзе таксама шмат лёгкіх глеб. Тут зараз працуе тэхніка і з Віцебска, і ўласна бяленеўская. На сяўбе найбольшая выпрацоўка прыходзіцца на пасяўны агрэгат Амазон. Яшчэ адна яго каштоўная якасць – раўнамерны высеў на адну глыбіню зерня, ідэальнае яго закрыццё. Адначасова ўносіцца і комплекс мінеральных угнаенняў. Усе параметры задаюцца і кантралююцца з выкарыстаннем камп’ютара.
Міхаіл Мірончык таксама працуе на замежнай тэхніцы. Ён за рулём расійскага Кіраўца і заняты на культывацыі, падрыхтоўцы глебы да сяўбы. На Сенненшчыне – у камандзіроўцы з пачатку сакавіка. Даводзіцца працаваць і ў начную змену , што, зрэшты, гараджаніна ніколькі не напружвае. Ды і на папярэднім месцы працы ў Гарадоцкім раёне выконваў тую ж работу. Стараюцца і мясцовыя механізатары.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
В Сенненском районе идет заготовка кукурузы на силос. Одним из первых к ее уборке приступило…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом председателя Государственного таможенного комитета Владимира Орловского, передает корреспондент…
На контроле в Комитете государственного контроля Витебской области находится вопрос заготовки травяных кормов для отрасли…
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…