Юные сенненцы приняли участие в конкурсе «Нам мир завещано беречь»

 

Завершаны раённы этап адкрытага Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка ”Нам мір завешчана берагчы“, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Яго арганізатарамі з’яўляліся Сенненская арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, аддзел па адукацыі райвыканкама.

На конкурс у дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі ”Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ былі прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў розных узроставых катэгорый у намінацыях ”Яны змагаліся за Радзіму“, ”Дарагія мае ветэраны“, ”Свята Перамогі вачыма дзяцей“, ”Мая сям’я і Вялікая Перамога“, ”Дзеці малююць герояў Вялікай Айчыннай вайны“.

Члены журы старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Смірнова і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Дзмітрый Ухваронак адзначылі:

– Галоўнай задачай канкурсантаў было адлюстраваць тое, як яны разумеюць боль і страты тых ваенных гадоў, як ганарацца сваімі продкамі, якім коштам дасталася краіне Перамога. Кожны дзіцячы малюнак – гэта прадуманы сюжэт, які прапушчаны праз асабістыя пачуцці аўтара.

Журы вызначыла пераможцаў. Большасць з іх – навучэнцы Алены Польскай, педагога дадатковай адукацыі сярэдняй школы №1 г. Сянно  імя З. І. Азгура. Малюнкі юных мастакаў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.

Усё далей адыходзяць ад нас гады Вялікай Айчыннай вайны, але мы не забываем гэты час. Кожнае новае пакаленне малюе вайну, подзвігі сваіх прадзедаў і прапрадзедаў. Галоўнае, каб вайна, застаючыся на малюнках і карцінах, ніколі не паўтарылася ў рэальнасці.

Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі Сенненскага РЦДіМ.

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

58 минут ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

2 часа ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

3 часа ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

4 часа ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

1 день ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

1 день ago