Юные сенненцы приняли участие в конкурсе «Нам мир завещано беречь»
Завершаны раённы этап адкрытага Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка ”Нам мір завешчана берагчы“, прысвечанага 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Яго арганізатарамі з’яўляліся Сенненская арганізацыя Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, аддзел па адукацыі райвыканкама.
На конкурс у дзяржаўную ўстанову дадатковай адукацыі ”Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ былі прадстаўлены творчыя работы навучэнцаў розных узроставых катэгорый у намінацыях ”Яны змагаліся за Радзіму“, ”Дарагія мае ветэраны“, ”Свята Перамогі вачыма дзяцей“, ”Мая сям’я і Вялікая Перамога“, ”Дзеці малююць герояў Вялікай Айчыннай вайны“.
Члены журы старшыня раённага савета ветэранаў Тамара Смірнова і метадыст вучэбна-метадычнага кабінета Дзмітрый Ухваронак адзначылі:
– Галоўнай задачай канкурсантаў было адлюстраваць тое, як яны разумеюць боль і страты тых ваенных гадоў, як ганарацца сваімі продкамі, якім коштам дасталася краіне Перамога. Кожны дзіцячы малюнак – гэта прадуманы сюжэт, які прапушчаны праз асабістыя пачуцці аўтара.
Журы вызначыла пераможцаў. Большасць з іх – навучэнцы Алены Польскай, педагога дадатковай адукацыі сярэдняй школы №1 г. Сянно імя З. І. Азгура. Малюнкі юных мастакаў накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу.
Усё далей адыходзяць ад нас гады Вялікай Айчыннай вайны, але мы не забываем гэты час. Кожнае новае пакаленне малюе вайну, подзвігі сваіх прадзедаў і прапрадзедаў. Галоўнае, каб вайна, застаючыся на малюнках і карцінах, ніколі не паўтарылася ў рэальнасці.
Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі Сенненскага РЦДіМ.