Categories: Актуальна

Халатность сенненских коммунальщиков может привести к травмам

Добраўпарадкаванне вытворчых тэрыторый, навядзенне парадку ў дварах, на вуліцах населеных пунктаў – даўняя і добрая беларуская традыцыя, якая падтрымліваецца як на ментальным узроўні асобных прадстаўнікоў грамадства, так і ўладамі. Гэта, калі хочаце, наш нацыянальны брэнд. А таму ніякіх сумненняў, што ў бліжэйшыя дні, тыдні нашы гарады і сёлы пачнуць прыгажэць, ачысцяцца ад пяску тратуары і праезджая частка вуліц.

Сёння хацелася б сказаць пра іншае – пра бяспеку. Мы нядаўна пісалі пра адсутнасць агароджы на вуліцы Кастрычніцкая ў Сянне, што правацыруе пешаходаў пераходзіць праезджую частку ў неўстаноўленым месцы. Зараз можна сказаць “правацыравала”, бо праблема вырашана, агароджа ўстаноўлена.

Пісалі мы і пра стан пешаходнага мастка на той самай вуліцы. Знаходзіцца збудаванне непадалёк ад аўтобуснага прыпынку “Горгаз” гарадскога маршруту. З той пары прайшло больш як два гады. На збудаванні праз меліярацыйны канал ужо тры дзіркі – была адна. Шанц зламаць нагу вырас у арыфметычнай прагрэсіі. А камунальнікі, па-ранейшаму, робяць выгляд, што нічога страшнага ў гэтым няма. Але гэта не так. Калі хто-небудзь, не дай Бог, на тым чортавым мастку атрымае траўму, адказваць давядзецца менавіта камунальнікам. Яны абавязаны забяспечыць бяспечныя ўмовы для пешаходаў. А пакуль  што раім хаця б пазначыць месца спецыяльнымі знакамі.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали в Белгидромете

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…

3 часа ago

В Минтруда рассказали, что делать в случае задержки нанимателем заработной платы

Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…

5 часов ago

У родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник

В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…

5 часов ago

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

23 часа ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

23 часа ago