Categories: Актуальна

Лоскутная красота. Как жительница д. Оболь освоила популярный вид рукоделия

       Уменне ствараць вакол сябе прыгажосць у Таісы Бярозка (на здымку) праявілася яшчэ ў дзяцінстве. Не знікла яно і сёння. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова пераступіць ганак яе дома. Адрас ахвотна падкажуць жыхары в.Обаль. Аднавяскоўцы лічуць яе дом сапраўдным творам мастацтва і часцяком водзяць прыезджых да іх гасцей туды на экскурсію. Ведаюць суседзі і пра цікавае захапленне жанчыны лапікавым шыццём.

— Гэта толькі малая частка маёй былой калекцыі, —паказваючы на сцяну, упрыгожаную стракатымі кампазіцыямі, пачынае гутарку жвавая Таіса Дзмітрыеўна.

Астатнія, дарэчы, разышліся па свеце. Многія работы знаходзяцца ў Мінску, Пецярбургу, Гродне і іншых гарадах. Шчодрай па натуры майстрысе ніколі не шкада развітвацца са сваімі работамі.

Пачалося ж знаёмства жанчыны з папулярным у апошні час відам рукадзелля пяць гадоў назад. Ніхто з жыхароў роднай вёскі і суседняга аграгарадка Машканы не займаўся пэчворкам (яшчэ адна назва гэтай дэкаратыўна-мастацкай творчасці), і таму 63-гадовая пенсіянерка не магла атрымаць слушнай парады. Ускладняла задачу няўменне жанчыны добра маляваць. Але тут на дапамогу прыйшла знаёмая, якая па просьбе майстрыхі з лёгкасцю намалявала лебедзя. Па малюнку Таіса Дзмітрыеўна зрабіла лякала, падрыхтавала неабходныя дэталі з лапікаў, а затым карпатліва сшыла іх паміж сабой (працэс шыцця быў і застаецца ручным, без выкарыстання швейнай машынкі). Так на свет з’явілася першая работа жанчыны. Між іншым, лебедзя можна ўбачыць і на многіх вырабах майстрыхі.

— Для мяне гэта птушка — сімвал вернасці, веры і надзеі, —тлумачыць сваю сімпатыю да пярнатага мая суразмоўца. Пад яе спрытнымі рукамі паўстаюць жывёлы, казачныя персанажы. Каб яны выглядалі яшчэ больш маляўніча, Таіса Дзмітрыеўна амаль усе работы імкнецца ўпрыгожваць бісерам і пайеткамі. Праблем з матэрыялам не стае: у справу ідуць непатрэбнае адзенне, абрэзкі розных тканін. Перыядычна папаўняць запасы дапамагаюць сваякі і знаёмыя.

Сёння пано аўтарства Таісы Бярозка ўпрыгожваюць не толькі дамы яе сяброў, аднавяскоўцаў, але і, напрыклад, Лёзненскі ДК. Частка яе творчасці ёсць у Машканскім абярэгу. Сваё пачэснае месца вырабы займаюць на розных выставах. Але ж галоўным прыхільнікам і крытыкам для жанчыны застаецца яе маленькі ўнук Сярожа. Хлопчык з задавальненнем дае бабулі свае парады.

Ганна КОРСАКАВА.

Здымкі аўтара.

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

14 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

15 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

16 часов ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

17 часов ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

2 дня ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

2 дня ago