— Гэта толькі малая частка маёй былой калекцыі, —паказваючы на сцяну, упрыгожаную стракатымі кампазіцыямі, пачынае гутарку жвавая Таіса Дзмітрыеўна.
Астатнія, дарэчы, разышліся па свеце. Многія работы знаходзяцца ў Мінску, Пецярбургу, Гродне і іншых гарадах. Шчодрай па натуры майстрысе ніколі не шкада развітвацца са сваімі работамі.
Пачалося ж знаёмства жанчыны з папулярным у апошні час відам рукадзелля пяць гадоў назад. Ніхто з жыхароў роднай вёскі і суседняга аграгарадка Машканы не займаўся пэчворкам (яшчэ адна назва гэтай дэкаратыўна-мастацкай творчасці), і таму 63-гадовая пенсіянерка не магла атрымаць слушнай парады. Ускладняла задачу няўменне жанчыны добра маляваць. Але тут на дапамогу прыйшла знаёмая, якая па просьбе майстрыхі з лёгкасцю намалявала лебедзя. Па малюнку Таіса Дзмітрыеўна зрабіла лякала, падрыхтавала неабходныя дэталі з лапікаў, а затым карпатліва сшыла іх паміж сабой (працэс шыцця быў і застаецца ручным, без выкарыстання швейнай машынкі). Так на свет з’явілася першая работа жанчыны. Між іншым, лебедзя можна ўбачыць і на многіх вырабах майстрыхі.
— Для мяне гэта птушка — сімвал вернасці, веры і надзеі, —тлумачыць сваю сімпатыю да пярнатага мая суразмоўца. Пад яе спрытнымі рукамі паўстаюць жывёлы, казачныя персанажы. Каб яны выглядалі яшчэ больш маляўніча, Таіса Дзмітрыеўна амаль усе работы імкнецца ўпрыгожваць бісерам і пайеткамі. Праблем з матэрыялам не стае: у справу ідуць непатрэбнае адзенне, абрэзкі розных тканін. Перыядычна папаўняць запасы дапамагаюць сваякі і знаёмыя.
Сёння пано аўтарства Таісы Бярозка ўпрыгожваюць не толькі дамы яе сяброў, аднавяскоўцаў, але і, напрыклад, Лёзненскі ДК. Частка яе творчасці ёсць у Машканскім абярэгу. Сваё пачэснае месца вырабы займаюць на розных выставах. Але ж галоўным прыхільнікам і крытыкам для жанчыны застаецца яе маленькі ўнук Сярожа. Хлопчык з задавальненнем дае бабулі свае парады.
Ганна КОРСАКАВА.
Здымкі аўтара.
Президент Беларуси Александр Лукашенко, принимая с докладом председателя Палаты представителей Национального собрания Игоря Сергеенко, оценил…
В Вене состоялся показ художественного фильма "Черный замок" по мотивам романа белорусского писателя Владимира Короткевича. …
Беларусь планирует увеличить экспорт продукции АПК в Мексику. Беларусь и Мексика планируют расширить взаимный экспорт…
Мужской характер и командная сплоченность - именно эти качества определяют стиль работы дружного коллектива ПС…
Четверть века Михаил Лавицкий стоит на страже газовой безопасности региона. Работая слесарем Сенненского РГС (филиал…
В рамках участия в районном проекте по экологическому воспитанию на территории детского сада №3 г.…