Categories: Спорт

10:0… Менавіта з такім ашаламляльным лікам сенненскі футбольны клуб «Будаўнік» выйграў у лёзненскага «Дынама».

Ужо ў пачатку матча, які адбыўся на гарадскім стадыёне райцэнтра,  нашы гульцы авалодалі перавагай, і гол не прымусіў сябе чакаць. Максім Канстанцінаў па-майстэрску пачаў і завяршыў галявую атаку. У першыя 20 хвілін ФК «Будаўнік» паспеў тройчы забіць у вароты саперніка. Аўтарамі галоў сталі Юрый Осіпаў і два Дзмітрыя — Адзіночанка і Сокаў.

Другі тайм адзначыўся цэлым феерверкам небяспечных момантаў ля варот дынамаўцаў. Тэхніка гульні і зладжанасць нашай каманды прынеслі яшчэ 6 галоў. Па два мячы забілі Дзмітрый Фядура і Дзмітрый Адзіночанка, па адным — на рахунку Сяргея Дадзеркіна і Сяргея Галынчыка.

Перамога з сухім лікам прынесла тры ачкі ў скарбонку ФК «Будаўнік». У наступныя пяць матчаў сенненцы сустрэнуцца на полі са сваімі асноўнымі сапернікамі ў барацьбе за прызавую тройку чэмпіянату вобласці па футболе.                                                        Ірына ХАСАНАВА.

admin

Recent Posts

Не потерять ни зернышка. Как Витебская область ведет уборочную кампанию

Витебская область мобилизует все силы и выполнит главные поручения Президента - не потерять на поле…

15 часов ago

Книга против соцсетей: мысли юного корреспондента «Голас Сенненшчыны»

Мы живем в эпоху стремительных технологий и беспрерывного потока информации. Социальные сети стали неотъемлемой частью…

16 часов ago

Уроженец Сенненщины Сергей Гребнёв набрал на ЦЭ по белорусскому языку 100 баллов

С приятной новостью в редакцию «ГС» позвонил Евгений Виниченко, заместитель начальника по идеологической работе военно-транспортного…

17 часов ago

В Беларуси увеличиваются минимальные отпускные цены на льноволокно

В Беларуси с 19 июля увеличены минимальные отпускные цены на льноволокно, реализуемое льнозаводами для республиканских…

18 часов ago

Под звон косы и топора: для социального работника Дмитрия Занько лето — настоящий разгар работы

Работа считается выполненной, если она выполнена качественно, уверен Дмитрий Занько, социальный работник по оказанию разовых…

19 часов ago

В Беларуси утверждены ветеринарно-санитарные правила обращения ветпрепаратов

В Беларуси утверждены ветеринарно-санитарные правила обращения ветеринарных препаратов. Это предусмотрено постановлением Министерства сельского хозяйства и…

21 час ago