Янова рыхтуецца прыняць раённыя «Дажынкі — 2014»

У гэтыя дні ў аграгарадку кіпіць праца. Прыводзяцца ў парадак вуліцы населенага пункта, аб’екты сацыяльнай і вытворчай сфер. У падрыхтоўку да свята актыўна ўключыліся і гаспадары прыватных домаўладанняў.

 

 

Аднаго з іх  мы засталі якраз за добраўпарадкаваннем уласнага падворка і ўсталяваннем новай агароджы. Ся­дзіба В.Броўкі размешчана ў непасрэднай блізасці ад месцаў будучых святочных дзеянняў. А таму, прызнаецца мужчына, хочацца, каб яго дом і двор выглядалі адпаведна і за іх не было сорамна перад шматлікімі гасцямі «Дажынак».

Да слова, супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі сумесна з прадстаўнікамі Какоўчынскага сельскага Савета наладзілі рэгулярныя рэйды па вуліцах аграгарадка і бліжэйшых да яго населеных пунктаў. У час аб’ездаў вядзецца растлумачальная работа сярод мясцовага насельніцтва, выяўляюцца аб’екты, якія маюць патрэбу ў добраўпарадкаванні. Як засведчыла галоўны ўрач РЦГЭ Сняжана Мяцеліца, большасць вяскоўцаў станоўча адгукаецца на заклікі спецыялі­стаў санітарнай службы раёна прыбрацца.

admin

Recent Posts

Тепло и дождливо будет сегодня в Беларуси

Днем 17 июня температура воздуха максимально прогреется до 24 градусов тепла, и на большей части…

1 минута ago

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

15 часов ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

16 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

16 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

19 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

21 час ago