На Сенненшчыне прыступілі да ўборкі гароху

Тры дні спатрэбілася камбайнерам УП “Дружбінец”, каб абмалаціць 403 га гароху. На Сенненшчыне гэта першы вопыт вырошчвання гэтай бабовай культуры ў прамысловым аб’ёме.

 — Яго можна прызнаць удалым, — лічыць першы намесніка начальніка райсельгасхарча Антаніна Сунцеева, — бо па сваёй пажыўнай кармавой энергіі ён значна пераўзыходзіць пшаніцу. Менавіта таму сёлета на Сенненшчыне гарохам у чыстым выглядзе занята 1051 га. Акрамя УП “Дружбінец”, значныя пасевы гароху размешчаны на палетках саўгаса імя Машэрава. Яшчэ на 5228 га гарох пасеяны ў сумесі з іншымі культурамі

 А калі браць пад увагу, што гарох вырошчваўся, ва ўсякім разе ва УП “Дружбінец”, без выкарыстання мінеральных угнаенняў, прымянення гербіцыдаў, то эканамічныя дывідэнды вырастаюць яшчэ. Ёсць і тэхналагічныя. Бабовая культура ўзбагачае азотам глебу, з’яўляцца добрым папярэднім для кукурузы, рапсу.

 На жніве гароху выкарыстоўвалася ўся наяўная зернеўборачная тэхніка сельгаспрадпрыемства, у тым ліку камбайн КЗС-1218 “Палессе”, што замацаваны за братамі Клімовічамі. Старэйшы з іх Андрэй – камбайнер, хоць пастаянным месцам працы для яго з’яўляецца НПС “Дружба”, Аляксандр – штатны работнік УП “Дружбінец”, слесар. Для Андрэя сёлетняе жніво – шостае. Некалькі сезонаў па намалоце зерня ён пераўзыходзіў тысячны рубеж. Летась да запаветнай рысы не хапіла 80 тон. Якім будзе сёлетні валавы намалот, камбайнеры не загадваюць. Але, што вага бункера гароху большая на 400 кілаграм у параўнанні з пшаніцай, ведаюць. І імкнуцца працаваць без затрымак. Што ўдаецца не заўжды, у тым ліку па прычыне палегласці.

 — Тры гады таму мы куплялі насенне гароху ў Германіі, узяўшы пад увагу яго галоўную якасць – устойлівасць да палягання, — тлумачыць Леанід Кавалеўскі, галоўны аграном сельгаспрадпрыемства. – Сёлета, на жаль, “саламанка” не вытрымала выпрабаванні беларускім надвор’ем. Хоць гарох вясной весеялі першым, у маі-пачатку чэрвеня месцамі ён падгарэў, потым – задажджыла, расліны моцна прыбіла  дажджом.

 Бабовыя зерневыя культуры, у тым ліку гарох, на Сенненшчыне знаходзяць усё шырэйшую прапіску. Ёсць планы пашырыць пасяўныя плошчы гароху ў чыстым выглядзе і ў сумесі з іншымі культурамі і на 2019 год. Таму пытанне, што рабіць з зернем гароху, ва УП “Дружбінец” не стаіць. Фураж пойдзе на корм жывёле, насенне будзе высеяна на ўласных палетках ці рэалізавана суседзям.

Тэкст і фота Аляксандра ЛАЗЮКА.

admin

Recent Posts

Члены Сенненской РО ОО «Белорусское общество инвалидов» посетили Центр безопасности МЧС в Витебске

Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…

16 часов ago

Игровая программа «Пионерское лето» собрала детей аг.Синегорское

Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…

17 часов ago

Лукашенко заслушал доклад министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…

19 часов ago

«Дефицита топлива нет». В «Белоруснефти» опровергли фейки о лимитах на бензин

Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…

20 часов ago

Медведь на пасеке! Что делать? Советы специалистов

В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…

23 часа ago

Велопробег, посвященный семье, собрал жителей аг.Мошканы

Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…

2 дня ago