Многае ў жыцці чалавека вызначае яго прафесійная дзейнасць. У юнацтве мы сутыкаемся з выбарам — кім быць? Якую прафесію выбраць? Але ёсць шчасліўчыкі, якіх прафесія выбірае сама, якія з дзяцінства адчуваюць цягу да пэўнага роду заняткаў.
Амаль 20 гадоў Наталля Рыбчанка працуе ў сферы аховы здароўя. Зусім нядаўна, усяго 2 месяцы назад, была назначана на пасаду старшай медыцынскай сястры Сенненскай паліклінікі. Гераіня нашай публікацыі з дзяцінства марыла стаць медсястрой. Заўсёды з цікавасцю і захапленнем назірала за людзьмі ў белых халатах. Ад іх заўсёды веяла дабрынёй і клопатам, дзеліцца Наталля Віктараўна. Таму невыпадкова, што пасля школы паступіла ў Полацкае медвучылішча. Па размеркаванні ўраджэнка в. Пустынкі Сенненскага раёна трапіла на малую радзіму ў Яноўскую ўчастковую бальніцу. Адпрацаваўшы тры гады, уладкавалася ва УЗ «Віцебская абласная клінічная бальніца» медсястрой у лор-аддзяленне. Але лёс вырашыў па-свойму. Пазнаёмілася з будучым мужам, які пражываў у г. Сянно, выйшла замуж і вярнулася ў родныя мясціны. Пасля выхаду з адпачынку па догляду за дзіцяці працавала медсястрой у лор-кабінеце Сенненскай паліклінікі. Акрамя таго, што Наталля Віктараўна з’яўляецца старшай медсястрой, яна і сёння застаецца незаменнай памочніцай лор-урача. На плячах старшай медсястры — вялікі пласт арганізацыйных задач, ад падрыхтоўкі шматлікіх дакументаў да стварэння ў калектыве добрага мікраклімату. З імі Наталля Рыбчанка спраўляецца бездакорна. Пад яе кіраўніцтвам працуюць 40 медыцынскіх сясцёр — участковых, супрацоўнікаў працэдурнага кабінета і даўрачэбнага прыёму, 11 санітарак, сястра-гаспадыня і супрацоўнікі рэгістратуры. Штодня Наталля Віктараўна кантралюе работу сярэдняга і малодшага медыцынскага персаналу на месцах, выкананне правілаў унутранага распарадку, захаванне санэпідрэжыму. Спецыяліст складае графік працы, праводзіць з супрацоўнікамі неабходныя інструктажы, забяспечвае наяўнасць усіх неабходных інструментаў, медыкаментаў. Гэта толькі малая частка тых задач, якія ўваходзяць у службовую інструкцыю старшай медсястры. Трэба адзначыць, што пасля абнаўлення матэрыяльна-тэхнічнай базы УЗ «Сенненская ЦРБ» умовы для аказання медыцынскай дапамогі пацыентам сталі больш камфортнымі, радуе і добраўпарадкаваная прылягаючая тэрыторыя.
Наталля Рыбчанка з’яўляецца членам добраахвотнай дружыны па ахове правапарадку, актывісткай пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя, членам пярвічных арганізацый РГА «Белая Русь», ГА «Беларускі саюз жанчын». З 2006 года — донар крыві. За гэты час паспела здаць каля 20 данацый крыві.
Дасведчанага спецыяліста ў калектыве паліклінікі паважаюць і цэняць, а галоўны ўрач УЗ «Сенненская ЦРБ» Крысціна Гарчынская адзначае: «Наталля Віктараўна — з тых, хто прыйшоў у прафесію па прызванні — пунктуальная, адказная, патрабавальная, у першую чаргу, да сябе, сваю справу ведае дасканала».
У мінулым годзе за добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства і актыўны ўдзел у жыцці калектыву Наталля Рыбчанка была адзначана Граматамі галоўнага ўрача Сенненскай ЦРБ і прафсаюзнай арганізацыі.
«Я не ўяўляю сябе без медыцыны, без свайго калектыву – згуртаванага і дружнага, — кажа Наталля Рыбчанка. — Калі адчуваеш сябе патрэбнай і запатрабаванай, прыносіш карысць людзям — значыць, ты абраў сапраўды правільны шлях».
Ларыса МУКАМОЛАВА.
Фота аўтара.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…