На Багушэўскім спіртзаводзе на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў, вытворчую бяспеку штогод выдаткоўваюцца значныя сумы.
Кожны год яны розныя. Але дастатковыя для падтрымання неабходнага ўзроўню аховы працы і вытворчай бяспекі, дзякуючы чаму на прадпрыемстве на працягу многіх гадоў не дапускаюць вытворчага траўматызму, працуюць без аварый і надзвычайных здарэнняў. Такі падыход дыктуецца ў тым ліку і спецыфікай вытворчасці: завод вырабляе прадукцыю, якая з’яўляецца ўзрыванебяспечнай, лёгка можа загарэцца.
— Неабходныя сродкі выдаткоўваюцца як вытворчым аб’яднаннем «Прыдзвінне», так і адміністрацыяй прадпрыемства. Грошы накіроўваюцца ў першую чаргу на забеспячэнне бяспекі на вытворчасці, якая ў значнай ступені залежыць ад дакладнасці захавання тэхналагічных параметраў у рабоце вытворчага абсталявання, тэрмінаў яго эксплуатацыі, —тлумачыць Алена Пусташыла, інжынер па ахове працы.
Згодна са службовымі абавязкамі адказнасць за гэта ўскладзена на начальнікаў вытворчых участкаў. Асаблівая ўвага — брага-рэктыфікацыйнаму аддзяленню, вуглекіслотнаму, энергетычнаму ўчастку, вадзіцелям, якія заняты на аўтамабілях-спіртавозах. Мала таго, што тут небяспечная вытворчасць, дык яшчэ і шкодныя ўмовы працы.
Такія абставіны накладваюць на вытворчасць і дзейнасць адміністрацыі свой адбітак. Па-першае, вымагаюць дадатковых затрат, у тым ліку на атэстацыю рабочых месцаў, рэгулярнае медыцынскае асведчанне работнікаў, іх навучанне правілам бяспекі. Спашлёмся на такі факт. Перш, чым прыступіць да выканання работы, на большасці працоўных месцаў прадпрыемства для будучых работнікаў прадугледжана навучанне, здача экзаменаў і стажыроўка. Па-другое, грошы трацяцца на забеспячэнне персаналу спецадзеннем, на падтрыманне вытворчага абсталявання ў адпаведным тэхналагічным стане. За ўсім гэтым сочыць не толькі спецыяліст па ахове працы. На кожнай вытворчасці ёсць грамадскія інспектары, якія таксама адследжваюць, як выконваюцца правілы бяспекі, але з пазіцый прафсаюзнага камітэта. За ўчасткамі, дзе існуе павышаная небяспека для занятых на вытворчасці, неадступна сочаць спецыялісты абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду. Яны ж арганізуюць вучобу, прымаюць экзамены для адказных за бяспеку на вытворчасці, дзе існуе павышаная небяспека.
— Нядаўна перападрыхтоўку і пераатэстацыю прайшлі нашы майстры энергетычнага ўчастка Ян Бараноўскі, рамонтна-механічнага ўчастка Аляксандр Рыпінскі. Вучоба прайшла ў адпаведнасці з распрацаваным графікам, гэтак жа рэгулярна адзін раз у тры гады абнаўляюцца інструкцыі па ахове працы, за выключэннем пазапланавых. Яны з’яўляюцца ў выпадку змяненняў у заканадаўстве, калі адбываюцца пазаштатныя сітуацыі на прадпрыемствах нашага холдынга ці блізкіх па спецыфіцы вытворчасцях. На заводзе распрацавана і ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы, —расказала Алена Пусташыла.
Але найбольшую зацікаўленасць у захаванні бяспекі на вытворчасці, у стварэнні здаровых умоў працы праяўляе кіраўніцтва завода. І таму ёсць простае і лагічнае тлумачэнне. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Віктар Грачыха, эканамічнае здароўе вытворчасці ў значнай ступені грунтуецца на фізічным і маральным здароўі калектыва і ўстойлівай рабоце тэхналагічнага абсталявання. Гата аксіёма, вядомая нават пачынаючаму менеджэру. На яноўскім прадпрыемстве ёй яшчэ імкнуцца адпавядаць на ўсе 100%.
Даведка «ГС»
На Багушэўскім спіртзаводзе працуе 101 чалавек. З 84 рабочых месцаў шкодныя ўмовы працы на 38. На іх занята 76 чалавек.
Аляксандр ІЎЕЎ.
Фота аўтара.
Наша республика представляет экспозицию Belarus. The Taste of Nature на международной специализированной выставке в Казахстане…
Надежда Александровна и Владимир Фёдорович полвека идут по жизни рука об руку, поддерживая друг друга…
Развитие сотрудничества в энергетической сфере обсудили премьер-министр Беларуси Александр Турчин и генеральный директор госкорпорации "Росатом"…
Белорусские аграрии накопали 5316 тыс. т сахарной свеклы средней урожайностью 511 ц/га. В Минской области…
Верность долгу и милицейским традициям - в Сенненском РОВД прошло торжественное мероприятие, посвященное Дню чествования…
⚡️ФОТОФАКТ: На Сенненщине проходит комплекс профилактических мероприятий, направленных на безаварийную перевозку автобусами учащихся к учреждениям…