На Богушевском спиртзаводе ежегодно расходуются значительные суммы на улучшение условий труда работников, производственную безопасность

 На Багушэўскім спіртзаводзе на паляпшэнне ўмоў працы работнікаў, вытворчую бяспеку штогод выдаткоўваюцца значныя сумы.

Кожны год яны розныя. Але дастатковыя для падтрымання неабходнага ўзроўню аховы працы і вытворчай бяспекі, дзякуючы чаму на прадпрыемстве на працягу многіх гадоў не дапуска­юць вытворчага траўматызму, працуюць без аварый і надзвычайных здарэнняў. Такі  падыход дыктуецца ў тым ліку і спецыфікай вытворчасці: завод вырабляе прадукцыю, якая з’яўляецца ўзрыванебяспечнай, лёгка можа загарэцца.

 — Неабходныя сродкі выдаткоўваюцца як вытворчым аб’яднаннем «Прыдзвінне», так і адміністрацыяй прадпрыемства. Грошы накіроўваюцца ў першую чаргу на забеспячэнне бяспекі на вытворчасці, якая ў значнай ступені залежыць ад дакладнасці захавання тэхналагічных параметраў у рабоце вытворчага абсталявання, тэрмінаў яго эксплуатацыі, —тлумачыць Алена Пусташыла, інжынер па ахове працы.

 Згодна са службовымі абавязкамі адказнасць за гэта ўскладзена на начальнікаў вытворчых участкаў. Асаблівая ўвага — брага-рэктыфікацыйнаму аддзяленню, вуглекіслотнаму, энергетычнаму ўчастку, вадзіцелям, якія заняты на аўтамабілях-спіртавозах. Мала таго, што тут небяспечная вытворчасць, дык яшчэ і шкодныя ўмовы працы.

 Такія абставіны накладваюць на вытворчасць і дзейнасць адміністрацыі свой адбітак. Па-першае, вымагаюць дадатковых затрат, у тым ліку на атэстацыю рабочых месцаў, рэгулярнае медыцынскае асведчанне работнікаў, іх навучанне правілам бяспекі. Спашлёмся на такі факт. Перш, чым прысту­піць да выканання работы, на большасці працоўных месцаў прадпрыемства для будучых работнікаў прадугледжана навучанне, здача экзаменаў і стажыроўка. Па-другое, грошы трацяцца на забеспячэнне персаналу спецадзеннем, на падтрыманне вытворчага абсталявання ў адпаведным тэхналагічным стане. За ўсім гэтым сочыць не толькі спецыяліст па ахове працы. На кожнай вытворчасці ёсць грамадскія інспектары, якія таксама адследжваюць, як выконваюцца правілы бяспекі, але з пазіцый прафсаюзнага камітэта. За ўчасткамі, дзе існуе павышаная небяспека для занятых на вытворчасці, неадступна сочаць спецыялісты абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду. Яны ж арганізуюць вучобу, прыма­юць экзамены для адказных за бяспеку на вытворчасці, дзе існуе павышаная небяспека.

 — Нядаўна перападрыхтоўку і пераатэстацыю прайшлі нашы майстры энергетычнага ўчастка Ян Бараноўскі, рамонтна-механічнага ўчастка Аляксандр Рыпінскі. Вучоба прайшла ў адпаведнасці з распрацаваным графікам, гэтак жа рэгулярна адзін раз у тры гады абнаўляюцца інструкцыі па ахове працы, за выключэннем пазапланавых. Яны з’яўляюцца ў выпадку змяненняў у заканадаўстве, калі адбываюцца пазаштатныя сітуацыі на прадпрыемствах нашага холдынга ці блізкіх па спецыфіцы вытворчасцях. На заводзе распрацавана і ўкаранёна сістэма кіравання аховай працы, —расказала Алена Пусташыла.

 Але найбольшую зацікаўленасць у захаванні бяспекі на вытворчасці, у стварэнні здаровых умоў працы праяўляе кіраўніцтва завода. І таму ёсць простае і лагічнае тлумачэнне. Як адзначыў дырэктар прадпрыемства Віктар Грачыха, эканамічнае здароўе вытворчасці ў значнай ступені грунтуецца на фізічным і маральным здароўі калектыва і ўстойлівай рабоце тэхналагічнага абсталявання. Гата аксіёма, вядомая нават пачынаючаму менеджэру. На яноўскім прадпрыемстве ёй яшчэ імкнуцца адпавядаць на ўсе 100%.

Даведка «ГС»

 На Багушэўскім спіртзаводзе працуе 101 чалавек. З 84 рабочых месцаў шкодныя  ўмовы працы на 38. На іх занята 76 чалавек.

  Аляксандр ІЎЕЎ.

  Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

16 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

17 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

18 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

21 час ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

21 час ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

2 дня ago