Мошканская библиотека в числе победителей VI республиканского конкурса «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания»

Машканская сельская бібліятэка – сярод пераможцаў VI рэспубліканскага конкурсу  «Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання».

Прыемна адзначыць, што ў намінацыі «Гісторыя Праваслаўя роднага краю» работа бібліятэкара Таццяны Пятровай «Духоўныя вытокі малой радзімы. Машканы» адзначана дыпломам трэцяй ступені.

 Конкурс праводзіцца штогод з мэтай актывізацыі асветніцкай дзейнасці бібліятэк нашай краіны, садзейнічае ўдасканаленню работы па выхаванні патрыятызму ў падрастаючага пакалення на аснове праваслаўных традыцый.

 Працаваць у дадзеным накірунку Таццяне Леанідаўне заўсёды было цікава. Як адзначае жанчына, менавіта выхаванне моладзі на традыцыях праваслаўнай царквы  сёння асабліва важна, бо кожнаму з нас належыць ведаць гісторыю святынь свайго народа. «Гэта робіць чалавека духоўна багатым, напаўняе яго жыццё сэнсам, а без гэтага людзі часта губляюць каштоўнасныя арыенціры, — упэўнена яна. – Духоўна-маральная асвета – задача важная  не толькі для царквы, устаноў адукацыі, але і ўстаноў культуры».

 Над сваёй работай Таццяна Пятрова працавала некалькі гадоў. Штуршком стала знаёмства ў далёкім 2014 го­дзе з сям’ёй Латышавых, якія прыехалі ў Машканы з Санкт-Пецярбурга на радзіму сваіх продкаў Клёсавых, каб знайсці хоць якую-небудзь інфармацыю пра іх і пра Обальскую царкву. Даследуючы матэрыялы, яна знайшла шмат цікавай і, што самае галоўнае, новай інфармацыі пра дынастыю мясцовых свяшчэннаслужыцеляў. Тады Таццяна Леанідаўна і падумаць не магла, што яе работа будзе высока адзначана на абласным і рэспубліканскім ўзроўнях, больш таго будзе карыснай.

 Назапашаны матэрыял стаў падставай для стварэння і рэалізацыі ў бібліятэцы праекта «Под сенью духовности», мэта якога заключаецца ў тым, каб абудзіць у чытача цікавасць да гісторыі свайго краю, любоў да святых месцаў, садзейнічаць умацаванню сямейных каштоўнасцей і выхавання паважлівых адносінаў да людзей. Таму з упэўненасцю можна сказаць, што сёння ў сваёй рабоце Таццяна Пятрова надае вялікую ўвагу адраджэнню праваслаўных традыцый. Асновай у гэтым выступае кніга. У бібліятэцы сфарміраваны вялікі фонд духоўнай літаратуры. Тут часта праходзяць кніжныя выставы царкоўнай накіраванасці. А па просьбе веруючых нават аформлены альбом пра Свяціцеля Спірыдона Трыміфунтскага. Альбом займае цэнтральнае месца на кніжнай выставе «Беларусь праваслаўная». Інфармацыя пра Свяціцеля карыстаецца попытам, яна заўсёды папаўняецца.

 Пра вечныя маральныя паняцці, праваслаўныя традыцыі вядзецца размова падчас розных мерапрыемстваў, дзе частымі гасцямі бываюць дзеці. Як адзначаюць самі ж юныя машканцы, сюды хочацца прыходзіць, Таццяна Леандаўна ўмее зацікавіць.

  Але, бадай, самае галоўнае – Таццяна Пятрова ўмее перамагаць. У 2012 годзе Машканская бібліятэка была названа лепшай сельскай бібліятэкай у вобласці, у 2013-м — у раёне, жанчына была прызнана лепшым работнікам у вобласці культуры, а некалькі гадоў таму яе партрэт быў змешчаны на раённай Дошцы Гонару.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

15 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

16 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

17 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

20 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

20 часов ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

2 дня ago