Алёна Сухвал, жительница агрогородка Богданово, уверена — превратить своё увлечение в прибыльный бизнес под силу каждому

Крыху больш за год выпечка арыгінальных хатніх тартоў прыносіць дзяўчыне дадатковы даход да асноўнай зарплаты. Алёна кандытар па прызванні, а не па прафесіі. Яе працоўная дзейнасць звязана з лічбамі: яна эканаміст у сектары спорту і турызму райвыканкама.

 

 Кулінарны талент у Алёны зарадзіўся даўно, а чатыры гады назад ператварыўся ў творчае хобі. Яе работы выклікаюць захапленне, а майстэрства кандытара гаворыць пра тое, што дзяўчына здольна ўвасобіць у выглядзе дэсертных вырабаў выдатнай якасці і густа любую фантазію.

 Выпечкай Алёна займаецца афіцыйна і штомесяц плаціць падатак, які складае 10 беларускіх рублёў. Усё павінна быць па законе, лічыць яна. Упэўнена, што ў Беларусі створаны ўмовы для легальнага прадпрымальніцтва, і кожны, хто мае пэўны талент і ўменне, а галоўнае, жаданне, можа рэалізаваць сябе ў самастойнай справе.

 

Кліенцкую базу Алёна напрацавала даўно. Яе па праву можна назваць “сямейны кандытар”, бо шмат заказаў паступае ад сяброў, якія ведаюць яе магчымасці, а яна — іх густы. Пячэ тарты з любой святочнай нагоды. Бываюць і “нечаканыя” просьбы. Да прыкладу, даводзілася рабіць чорны торт для чорнай вечарынкі, дзе ўсё было аформлена ў адпаведных танах. Былі вырабы ў выглядзе гітары, машынкі, ляснога пня. Для аматара футбола выпякала дэсерт у форме мяча.

 Самая вялікая выпечка, прыгатаваная майстрам, важыла 12 кілаграмаў і складалася з чатырох паверхаў. Гэта быў незвычайна прыгожы вясельны торт. На яго прыгатаванне пайшло тры дні.

 

— Кожны торт індывідуальны, — гаворыць Алёна. — Нават калі ўзяць два, здавалася б, аднолькавых знешне, вырабленых па адным рэцэпце, яны будуць адрознівацца. У смакавых якасцях я ніколі не сумняваюся, але ўсё роўна заўсёды перажываю за тое, наколькі торт ці іншы дэсерт спадабаецца заказчыку.

 Каб дагадзіць кліенту, Алёна абмяркоўвае з ім разнастайныя варыянты начынкі, колеру і формы будучага вырабу, даведваецца,  чым цікавяцца госці, і, зыходзячы з гэтай інфармацыі, рыхтуе чарговы шэдэўр. На прыгатаванне аднаго торта ў дзяўчыны ідзе каля чатырох гадзін. У тыдзень бывае не менш 5-6 заказаў.

 

Для выпечкі Алёна выкарыстоўвае толькі натуральныя прадукты. Калі масла, то з тлустасцю 82,5%, вяршкі — 33%, згушчанае малако — Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Нават да цукру сваё патрабаванне — ён павінен быць абавязкова беларускіх вытворцаў. Менавіта на яго аснове крэм атрымліваецца лепшым. Прымяняе толькі якасныя, бяспечныя фарбавальнікі. Для дэкарыравання салодкасцей любіць выкарыстоўваць розныя ягады. На сваім агародзе іх шмат, таму заўсёды на зіму замарожвае не адзін кілаграм. 

 Ідэі для тартоў майстар чэрпае з інтэрнэту, таксама падказваюць і самі заказчыкі. Пры афармленні вырабаў выкарыстоўвае ядомыя фатаграфіі на вафельнай паперы, харчовыя пацерачкі, мастыку, фігуркі з якой, дарэчы, як і сам інгрэдыент, робіць сваімі рукамі. Сёння ў арсенале кандытарскіх вырабаў Алёны Сухвал каля дзесяці найменняў выпечкі – тарты, пірожныя, кейпопсы, каткейкі, прафітролі, зефір і іншае. Вялікая спакуса для тых, хто сочыць за сваёй фігурай. Але і для гэтых людзей Алёна можа прапанаваць “асаблівыя” торцікі – на аснове тварожна-ёгуртнай начынкі.

 

На дасягнутым дзяўчына не спыняецца. Яна прайшла некалькі платных кандытарскіх анлайн-курсаў. Атрыманыя сертыфікаты – пацвярджэнне кандытарскага майстэрства.

 Сёння можна расці далей — да індывідуальнага прадпрымальніка, дзяржава аказвае ў гэтым падтрымку. Аднак рэаліі сённяшняга дня сведчаць пра тое, што не ўсё залежыць ад ініцыятывы і жадання развівацца. Сенненцы пакуль не гатовы штодзень набываць выпечку ручной работы, бо каштуюць такія дэсерты не танна. Алёна гэта ўсё разумее, таму на дадзеным этапе яе ўсё задавальняе.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

 Фота прадаставіла Алёна Сухвал.

admin

Recent Posts

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали в Белгидромете

Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…

9 часов ago

В Минтруда рассказали, что делать в случае задержки нанимателем заработной платы

Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…

11 часов ago

У родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник

В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…

11 часов ago

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

1 день ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

1 день ago