Categories: Важное

Выбарчым участкам — надзейнае электразабеспячэнне

У Сенненскім раёне знаходiцца 21 выбарчы ўчастак, Сенненскай раённай энэргаiнспекцыяй  былi правераны ўсе гэтыя аб’екты, сур’ёзных парушэнняў не выяўлена.

Як падкрэсліў начальнік Сенненскай раённай энэргаiнспекцыi В.Ф. Пiпкiн, кipaўнiкi арганізацый, у памяшкан­нях якiх знаходзяцца выбарчыя ўчасткi, павiнны арганiзаваць дзяжурствы электратэхнiчнага персаналу.

— Выбары  ў мясцовыя   Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь  — важнейшая палітычная  падзея года ў нашай краіне. Вядома, што адпаведныя службы, арганізацыі робяць усё неабходнае для таго, кабяны прайшлі арганізавана, каб паўсюдна на выбарчых участках захоўваўся парадак. Адной з галоўных умоў забеспячэнння парадку ў час выбараў з’яўляецца надзейнае электразабеспячэнне як аб’ектаў народнай гаспадаркi, так i памяшканняў, дзе размяшчаюцца выбарчыя ка­мicii.

  Аб надзейнасці энергазабеспячэння i электрабяспекi ў памяшканнях, дзе працуюць выбарчыя ка­мicii, неабходна паклапацiцца своечасова. Перш за ўсе тэрыторыя, якая прылягае да выбарчага ўчастка, а таксама вуліцы населеных пунктаў павiнны быць дастаткова асветлены, аб чым трэба паклапацiцца кiраўнікам сельскіх Саветаў дэпутатаў сумесна з кіраўніцтвам Сенненскага раёна электрасетак.

Уладальнікам памяшканняў, дзе размешчаны выбарчыя ўчаст­кi, неабходна npaвесцi рэвiзiю электраўстановак i абсталявання, чыстку сiлавых шчытоў i шчытоў асвятлення, а таксама выканаць электрафiзiчныя вымярэннi i выпрабаваннi электраўстановак i абсталявання. Неабходна ўкамплектаваць электраўстаноўкi i забяспечыць электратэхнiчны персанал выпрабаванымi сродкамi абароны, а таксама сродкамi даўрачэбнай медыцынскай дапамогi i сродкамi пажаратушэння.

Варта таксама патурбавацца  аб асвятленнi пад’ездаў i лесвiц. Уваходныя i размеркавальныя электрапрыстасаваннi павiнны быць закрыты на механiчныя запорныя прыстасаваннi, каб не было доступу да iх пабочным асобам.

У памяшканнях, дзе працуюць выбарчыя ка­мicii, не павiнна быць адкрытых токавядучых частак. На выбарчыя кабiны трэба ўстанавщь свяцiльнi з axoyнымi шклянымi каўпакамi, каб пазбегнуць траўм у выпадку разрыву электралямпачкi.

Неабходна мець у запасе альтэрнатыўныя крынiцы святла (лixтары), а таксама запас засцерагальнікаў.

 

admin

Share
Published by
admin

Recent Posts

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус

В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…

3 минуты ago

Для тельцов неделя пройдет в спокойном ритме: гороскоп с 16 по 21 сентября

Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…

4 часа ago

Киш с курицей и грибами: жительница д. Рассвет Ольга Козлова поделилась любимым рецептом

Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…

5 часов ago

Лукашенко накануне Дня народного единства вручает госнаграды

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…

5 часов ago

О выдаче повторных свидетельств пояснили в отделе загса Сенненского райисполкома

Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…

6 часов ago

Личный прием граждан и «прямую линию» в Сенненском райисполкоме проведет Владимир БАБИЧЕВ

22 сентября, с 11.00 до 12.00, в Сенненском районном исполнительном комитете (ул.К.Маркса,2) личный прием граждан…

7 часов ago