У Сенненскім раёне знаходiцца 21 выбарчы ўчастак, Сенненскай раённай энэргаiнспекцыяй былi правераны ўсе гэтыя аб’екты, сур’ёзных парушэнняў не выяўлена.
Як падкрэсліў начальнік Сенненскай раённай энэргаiнспекцыi В.Ф. Пiпкiн, кipaўнiкi арганізацый, у памяшканнях якiх знаходзяцца выбарчыя ўчасткi, павiнны арганiзаваць дзяжурствы электратэхнiчнага персаналу.
— Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь — важнейшая палітычная падзея года ў нашай краіне. Вядома, што адпаведныя службы, арганізацыі робяць усё неабходнае для таго, кабяны прайшлі арганізавана, каб паўсюдна на выбарчых участках захоўваўся парадак. Адной з галоўных умоў забеспячэнння парадку ў час выбараў з’яўляецца надзейнае электразабеспячэнне як аб’ектаў народнай гаспадаркi, так i памяшканняў, дзе размяшчаюцца выбарчыя камicii.
Аб надзейнасці энергазабеспячэння i электрабяспекi ў памяшканнях, дзе працуюць выбарчыя камicii, неабходна паклапацiцца своечасова. Перш за ўсе тэрыторыя, якая прылягае да выбарчага ўчастка, а таксама вуліцы населеных пунктаў павiнны быць дастаткова асветлены, аб чым трэба паклапацiцца кiраўнікам сельскіх Саветаў дэпутатаў сумесна з кіраўніцтвам Сенненскага раёна электрасетак.
Уладальнікам памяшканняў, дзе размешчаны выбарчыя ўчасткi, неабходна npaвесцi рэвiзiю электраўстановак i абсталявання, чыстку сiлавых шчытоў i шчытоў асвятлення, а таксама выканаць электрафiзiчныя вымярэннi i выпрабаваннi электраўстановак i абсталявання. Неабходна ўкамплектаваць электраўстаноўкi i забяспечыць электратэхнiчны персанал выпрабаванымi сродкамi абароны, а таксама сродкамi даўрачэбнай медыцынскай дапамогi i сродкамi пажаратушэння.
Варта таксама патурбавацца аб асвятленнi пад’ездаў i лесвiц. Уваходныя i размеркавальныя электрапрыстасаваннi павiнны быць закрыты на механiчныя запорныя прыстасаваннi, каб не было доступу да iх пабочным асобам.
У памяшканнях, дзе працуюць выбарчыя камicii, не павiнна быць адкрытых токавядучых частак. На выбарчыя кабiны трэба ўстанавщь свяцiльнi з axoyнымi шклянымi каўпакамi, каб пазбегнуць траўм у выпадку разрыву электралямпачкi.
Неабходна мець у запасе альтэрнатыўныя крынiцы святла (лixтары), а таксама запас засцерагальнікаў.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…