Митинг-реквием, посвященный сенненцам, воевавшим в Афгане, прошел в парке Трех Героев (+фото)

 

 

“Мы будем помнить поименно всех сыновей, что воевали” – сведчыць надпіс на помніку, размешчаным у парку Трох Герояў г. Сянна. У пацверджанне гэтых слоў каля новага мемарыяльнага комплексу на гэтым тыдні адбыўся мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

 

 

Тых, хто прыйшоў ушанаваць нашых землякоў, добрасумленна  выконваўшых свой доўг у гарачых кропках, аказалася нямала. Дэлегацыі ад працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў горада, а таксама райвыканкама прынеслі з сабой вянкі і кветкі.

Вядучы Дзмітрый Зайко ў пачатку мітынгу яшчэ раз нагадаў пра падзеі таго страшнага часу, якія скончыліся 28 гадоў назад.

 

Што адчувалі маладыя хлопцы, якім давялося аплакваць страты і рана пазнаць цану мужчынскай дружбы, можна толькі здагадвацца. Але нягледзячы на пакуты, яны з годнасцю выканалі свой салдацкі абавязак. Ад іх імя выступіў старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Карым Хасанаў. Слова меў і ваенны камісар Сенненскага раёна Дзмітрый Ермакоў. За лічбамі статыстыкі, якія ён агучыў,  мноства трагічных лёсаў. Адзін з такіх, вобраз нявесты, што не дачакалася свайго жаніха, яскрава раскрыўся ў музычнай кампазіцыі “Афганскі вальс”, якую выканала Ксенія Гарнак. Сваіх чатырох байцоў не далічылася і наша Сенненшчына: Васілія Стасельку, Віктара Русачэнку, Аляксандра Галькевіча і Аляксандра Звярковіча. Іх памяць не толькі ўшанавалі хвілінай маўчання, але і наведалі месцы пахавання воінаў-інтэрнацыяналістаў. Не пакінула ўлада ў той дзень без увагі і матэрыяльнай дапамогі і маці Аляксандра Звярковіча Соф’ю Андрэеўну.

 

 Ганна КОРСАКАВА.

admin

Recent Posts

В Витебске модернизируют Летний амфитеатр

Замена сидений в зрительном зале, светового оборудования, очистка крыши и металлоконструкций - как идет модернизация…

20 часов ago

Совместное творчество детей и их родителей, посвященное теме семьи, расцвело яркими красками в детском саду №2 г.Сенно

Совместное творчество детей и их родителей, посвященное теме семьи, расцвело яркими красками в детском саду…

21 час ago

В Беларуси с начала года вовлекли в хозоборот более 5 тыс. пустующих домов

В Беларуси с начала 2025 года в хозяйственный оборот вовлечено 5268 пустующих домов. Это на…

22 часа ago

Около 200 км дорог планируют отремонтировать в Витебской области до конца года

 В Витебской области до конца года планируют завершить ремонт около 200 км дорог. Об этом…

1 день ago

Настоящий праздник безопасности собрал юных сенненцев

Спортивный праздник «Новое поколение выбирает Белорусскую молодежную общественную организацию спасателей-пожарных» собрал юных сенненцев.  Настоящий праздник…

2 дня ago

Состоялось очередное заседание Сенненского районного исполнительного комитета

Состоялось очередное заседание Сенненского районного исполнительного комитета под руководством первого заместителя председателя – начальника управления…

2 дня ago