Надпіс на металічнай канструкцыі сведчыць, што яна зроблена ў снежні 1878 года ў Ніжнетагільскім заводзе, які належыў вядомым прамыслоўцам Дзямідавым. Артэфакт знойдзены юнымі краязнаўцамі і цяпер захоўваецца ў іх настаўніцы Аляксандры Кузняцовай, якая на працягу многіх гадоў вядзе гурток у Багушэўскай СШ№2.
Як вядома , Багушэўск утварыўся пры будаўніцтве чыгуначнай лініі Віцебск — Жлобін. А пачатак новаму населенаму пункту дала станцыя, зямлю пад якую ў 1901 годзе бясплатна аддаў памешчык Дзмітрый Васільевіч Багушэўскі. Але з умовай, што станцыя будзе называцца яго радавым прозвішчам. Праз год важны аб’ект чыгуначнай інфраструктуры быў адкрыты. Такім чынам, сёлета станцыя адзначыць 115-годдзе.
Па словах старшыні Багушэўскага сельвыканкама Вячаслава Багданава, ёсць планы ў гонар гэтай падзеі ўсталяваць на будынку станцыі мемарыяльную дошку, прысвечаную Дзмітрыю Багушэўскаму, а таксама памятны знак, галоўным элементам якога стане Дзямідаўская рэйка.
Наш кар.
В Беларуси c 1 ноября будут действовать новые размеры государственной адресной социальной помощи, сообщили БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 ноября подписал указ №385, которым утверждены важнейшие прогнозные параметры развития…
Почетной грамотой районного исполнительного комитета за многолетний добросовестный труд, активное участие в ветеранском движении Сенненского…
Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…
В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…
На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…