Встречи, которые несут радость. Заместитель председателя облисполкома и члены благотворительного Фонда духовного возрождения посетили Сенненскую школу-интернат

        У гэты калядны перыяд Сенненская школа-інтэрнат працягвае прымаць гасцей.  Актавая зала раз за разам напаўняецца гулам дзіцячых галасоў, гукамі вясёлых навагодніх песен і падарункамі.

   На гэтым тыдні тут прымалі першага намесніка старшыні аблвыканкама Уладзіміра Пеніна і членаў дабрачыннага Фонда духоўнага адраджэння.

    Падчас дзеяння рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” прадстаўнікі ўлады па традыцыі пакідаюць свае важныя справы, каб павіншаваць з Новым годам і Калядамі выхаванцаў дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, якія ў гэтыя дні маюць асаблівую патрэбу ў клопаце і ўвазе. У жыцці дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі, не так і шмат падстаў для весялосці. І такія сустрэчы — добрая нагода падоўжыць для іх адчуванне радасці. Менавіта таму акцыя “Нашы дзеці” не абмяжоўваецца толькі святочнымі днямі, а ахоплівае перыяд працягласцю ў некалькі тыдняў.

Для Уладзіміра Пеніна, нядаўна прызначанага на пасаду намесніка кіраўніка рэгіёна, гэта першы візіт ва ўнікальную не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы ўстанову адукацыі. Падчас экскурсіі высокаму госцю паказалі, у якіх умовах жывуць і развіваюцца дзеці. Класы, творчыя майстэрні, музейны пакой “Беларуская хатка”, выступленні выхаванцаў выклікалі выключна станоўчыя эмоцыі ў наведвальнікаў. Многія з іх скарысталіся магчымасцю зрабіць пакупку ў краме школы-фабрыкі, дзе прапануюцца вырабы дзяцей і педагогаў.

Члены Фонда духоўнага адраджэння вось ужо пяты год  прыязджаюць у школу-інтэрнат з падарункамі на Раство Хрыстова, Вялікдзень і апошні званок. Дабрачынная арганізацыя вядзе сваю дзейнасць пад эгідай Віцебскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. У яе радах знаходзяцца прадрымальнікі, настаўнікі, пенсіянеры, студэнты. Гэтых розных па ўзросце, прафесіі і сацыяльным статусе людзей аб’ядноўвае агульнае жаданне дапамагаць найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян. Цікава, што ў складзе дабрачыннай дэлегацыі аказалася былая выпускніца школы-інтэрната. Яшчэ нядаўна Дар’я Ксенафонтава сама прымала падарункі, а сёння навучэнка індустрыяльна-педагагічнага каледжа ВДТУ з’яўляецца валанцёрам Фонда. Яна і яшчэ адна выпускніца школы-інтэрната Святлана Стрыкатая актыўна ўдзельнічаюць у дабрачынных акцыях, у тым ліку тых, што праводзяцца ў гандлёвым цэнтры “Марка-Сіці”, дзе месціцца офіс арганізацыі. Разам з іншымі ўдзельнікамі дэлегацыі Дар’я раздавала салодкія ласункі дзецям. У падарунак школе члены Фонда таксама прывезлі мандарыны і дзіцячую вопратку. А творчым сюрпрызам для юных сенненцаў стала навагодняе прадстаўленне ад навучэнцаў Віцебскага тэхнічнага каледжа.

Новы год і Каляды — час, калі асабліва верыцца ў цуды і дзівосы. Але для іх здзяйснення, падкрэслівалі ў сваіх віншаваннях Уладзімір Пенін, намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна, кіраўнік Фонда Людміла Пракоф’ева і дырэктар школы-інтэрната Леанід Казлоў, мала аднаго толькі жадання, трэба шмат старацца, вучыцца, працаваць, каб вырасці сапраўднымі грамадзянінамі сваёй радзімы. А дзяржава абавязкова і надалей будзе рабіць усё, каб для гэтага былі годныя ўмовы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.      

       P.S.  Напярэдадні Раства Хрыстова педагогі і выхаванцы школы-інтэрната сустракалі прадстаўнікоў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. Дэлегацыя, у складзе намесніка старшыні раённай арганізацыі Аляксандра Ладыжына і яго калег па суполцы Сяргея Калымагі і Святланы Конюшка, завітала да дзяцей не з пустымі рукамі. З сабой госці прывезлі салодкія падарункі і фрукты. А дырэктару школы-інтэрната Леаніду Казлову і старшыні пярвічкі РГА «Белая Русь» Святлане Даукшас яны ўручылі сувеніры і падзякавалі за актыўны ўдзел у дзейнасці РГА “Белая Русь”.

Бурнымі авацыямі выхаванцы віталі творчы калектыў педагогаў і наведвальнікаў раённага цэнтра дзяцей і моладзі (дырэктар Валянціна Каржыцкая), якія паказалі цудоўнае тэатралізаванае прадстаўленне па матывах казкі Ш.Перро «Папялушка». У адказ група навучэнцаў школы-інтэрната парадавала ўсіх гасцей сустрэчы святочным флэшмобам.

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

17 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

18 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

19 часов ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

20 часов ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

2 дня ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

2 дня ago