В семье Чепиковых считают, что совместное творчество делает жизнь более яркой

Любая жанчына ведае: падабраць убор — задача не з простых. А вось для нашай сённяшняй гераіні гэта не толькі лёгкая справа, але і любімы занятак, бо многія рэчы яна вяжа сама.

Пётр і Ірына Чэпікавы з двумя дзецьмі прыехалі ў Ходцы ў 1989 годзе з Чэрыкаўскага раёна Магілёўскай вобласці, які ўвахо­дзіў тады ў Чарнобыльскую зону. За 32 гады жыцця тут Сенненшчына стала родным домам. Неверагодныя віды, спакой і ўтульнасць — менавіта такая атмасфера і ў самім доме Чэпікавых.

У іх сям’і лічаць, што сумесная творчасць робіць жыццё больш яркім і насычаным: радасць, цікавасць, захапленне — усё тут дзеліцца папалам.

Ірына Уладзіміраўна захапілася вязаннем яшчэ ў дзяцінстве, калі назірала, як спрытна спраўляецца з кручком і іголкай яе бабуля.

Спатрэбілася карыснае ўменне і ў дэфіцытныя часы, калі купіць адзенне было просто немагчыма. Прыкметна тое, што жанчына амаль не выкарыстоўвае інтэрнэт, дапаможнікі. Практычна ўсё робіць самастойна.

— Прыгожыя і карысныя рэчы можна выканаць нават з рэшткаў, якія часта застаюцца пасля вырабаў. Галоўнае — праявіць фантазію, — упэўнена мая суразмоўца.

Напрыклад, з кавалачкаў пражы Ірына Уладзіміраўна вяжа цёплыя шкарпэткі для ўсёй сям’і. Пража ў руках гэтай дзіўнай майстрыхі ператвараецца ў сапраўдныя творы мастацтва. Яе рэчы ўпрыгож­ваюць не толькі іх дом, але і дамы знаёмых, сяб­роў.

— Вельмі падабаецца дарыць падарункі зробленыя ўручную. На мой погляд, такі прэзент абыякавым не пакіне нікога, — дзеліцца назіраннем жанчына.

Вязанне акрамя арыгінальнасці і прыгажосці прыцягвае яшчэ і сваёй разнастайнасцю, бо  можна выкарыстоўваць яго, як для  простых вырабаў, так і для стварэння сапраўдных шэдэўраў ці прадметаў гардэробу, што і робіць Ірына Уладзіміраўна.

На пытанне колькі часу патрабуецца каб звязаць, да прыкладу, кофту, жанчына адказвае, што ніколі не сочыць за гэтым і зай­маецца вязаннем у вольны ад хатніх спраў час.

— Калі рабіць гэта кожны дзень, то можна звязаць тую ж кофту за пару дзён, — дзеліцца мая суразмоўца. 

Умела спраўляючыся з кручком, стварае дзіўныя і арыгінальныя вырабы з нітак і пражы. Вяжа сурвэткі, пледы, дзіцячыя касцюмчыкі, прадметы жаночага гардэроба.

— У далейшых планах, — кажа жанчына, — удасканальваць сваё майстэрства. Вельмі хочацца паспраба­ваць вязаць цацкі. Гэтую ідэю падала ёй самая малодшая прыёмная дачка Аня, якая таксама захоплена творчасцю. Дзяўчынка наведвае гурток па вышыўцы, добра малюе. І ўсё гэта робіць даволі паспяхова.

Ірына Уладзіміраўна 30 гадоў прысвяціла працы ў мясцовым Доме культуры, заўсёды знаходзілася каля творчасці, яе акружалі такія ж, як яна сама лю­дзі. Менавіта гэта і паўплывала на тое, што і ўсе яе дзеці, нават прыёмныя, маюць свае захап­ленні.

— Дарэчы, і мой бацька быў добрым шаўцом, — успамінае Ірына Чэпікава. — Усё пачалося са спадніцы, якую ён зрабіў для маці. Пазней яго вельмі захапіла гэта справа. Нават сукенку мне на вяселле  пашыў ён.

Умелыя рукі могуць тва­рыць сапраўдныя цуды. Гэта даказваюць і дзеці Чэпікавых. Старэйшы Уладзімір зараз жыве ў Віцебску і зай­маецца вырабам мэблі. Сярэдні Аляксандр  прафесійны харэограф, які зараз працуе ў танцавальным шоу на круізным лайнеры ў ЗША. Малодшы Антон  прафесійна займаўся спортам, зараз працуе трэнерам у Сенненскім ФСК «Алімп». Прыёмная Вікторыя, больш за 15 гадоў  жыве у Чэпікавых, даволі паспяхова працуе ў медыцынскай сферы. Аня, пра якую мы згадвалі раней, вучыцца у дзявятым класе  мясцовай школы, расце сапраўднай памочніцай.

А яшчэ Чэпікавы маюць шмат традыцый. Напрык­лад, з кожнага падарожжа прывозяць сувеніры, званочкі ды кубкі. Для іх на кухне адве­дзены спецыяльныя палічкі. Як сцвярджаюць гаспадары дома, нягледзячы на іх падабенства — усе званочкі гу­чаць па-рознаму і маюць станоўчую энергетыку.

Вось так і жывуць —  падтрымліваючы і натхняючы адзін аднаго.

Ксенія КРУПСКАЯ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Беларуси определили растение 2027 года

В Беларуси подведены итоги конкурса "Растение 2027 года", сообщили БЕЛТА в Институте экспериментальной ботаники им.В.Ф.Купревича…

26 минут ago

Как правильно и интересно выстроить современный урок? Ответ на этот вопрос знают молодые педагоги Сенненщины

Как правильно и интересно выстроить современный урок? Этому вопросу посвятили очередное заседание участники районного учебно-методического…

1 час ago

ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно

ОАО «Белая липа» завершает уборку кукурузы на зерно. Помимо работников сельхозпредприятия на полях задействован трудовой…

2 часа ago

Беларусь и Китай ведут работу по расширению авиасообщения

Беларусь и Китай наметили шаги по развитию сотрудничества в транспортной сфере, сообщили БЕЛТА в пресс-службе…

3 часа ago

Качество мобильной связи и интернета вдоль железных дорог в Беларуси улучшится

Вопрос повышения качества и доступности услуг электросвязи вдоль железнодорожных путей рассмотрели в управлении Белорусской железной…

23 часа ago

Владимир Беляцкий — человек, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии коммунистов

Рассказ о человеке, который честно трудился, уважал людей, безгранично любил Родину и был предан партии…

1 день ago