”З любоўю да бацькоў“
Пад такой назвай у Сенненскім раённым цэнтры дзяцей і моладзі ў гэтыя дні працуе фотавыстава.
На ёй у адзінаццаці намінацыях прадстаўлена звыш за 100 работ. Іх аўтарамі з’яўляюцца навучэнцы і выхаванцы ўсіх устаноў адукацыі раёна, педагагічныя работнікі, законныя прадстаўнікі дзяцей.
Трапяткія адносіны ўдзельнікаў выставы да сваіх бацькоў адчуваюцца ў кожным фотаздымку, кожнай яго назве. Вось, напрыклад, ”Мама – увасабленне дабрыні і цяпла“,”З татам хоць на край свету“, ”Наш тата – гэта наш маяк“, ”Нам ёсць кім ганарыцца, нам ёсць з каго браць прыклад“ і інш.
Арганізатары фотавыставы — аддзел па адукацыі Сенненскага райвыканкама, раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання ”Беларускі саюз жанчын“, Сенненскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі дзякуюць усім яе ўдзельнікам, якія сваімі працамі сцвярджаюць, што бацькі – самае дарагое ў жыцці, бо ад іх кожны з нас атрымаў найвялікшы і бясцэнны дар – жыццё.
Любіце, беражыце, шануйце сваіх бацькоў і не забывайце дзякаваць іх за ўсё!
Валянціна КАРЖЫЦКАЯ, загадчык аддзялення дадатковай адукацыі Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі.
Фота прадастаўлены РЦДіМ.
Как будут складываться условия для уборочных работ в начале августа, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре…
Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…
В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…
Голубой берет и форменная тельняшка – не просто вещи для меня, в первую очередь –…
Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…
Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…