Categories: Актуальна

Михаил Радкевич из аг.Белая Липа вот уже 20 лет занимается пчеловодством

«Мёду хопіць усім», кажа пчаляр Міхаіл Радкевіч, які 20 гадоў назад звязаў сваё жыццё з «працавітымі дзеўкамі». Менавіта так ён называе сваіх пчолак.

— Пчолы ў маім дзяцінстве былі заўсёды, але я не вельмі імі цікавіўся, — расказвае пчаляр. — У студэнцкія гады адвучыўся на ветэрынарнага ўрача і пайшоў працаваць. Але лёс вырашыў па-іншаму.  З працы прыйшлося звольніцца, бо трэба было даглядаць састарэлых бацькоў. Вольнага часу было шмат. Вось і вырашыў займацца пчоламі. Трэба сказаць, што пчалярствам займаліся і бабуля, і дзядуля з бацькоўскага боку.  

 Пачынаў пчаліную справу Міхаіл Анатольевіч з двух вулляў, якія на дзень нараджэння яму падарылі цесць з цешчай. З таго часу ен шукаў у суседніх вёсках старыя пчаліныя «домікі», рамантаваў іх, раіўся з больш вопытнымі пчалярамі. У час размовы мужчына ўзгадаў белаліпскага пчаляра Андрэя Прэйса, які дзяліўся з ім вопытам у гэтай няпростай справе. Але, каб афіцыйна стаць пчаляром, Міхаіл Радкевіч прайшоў спецыяльныя курсы ў Сянне.  Цяпер ён вопытны пчаляр, які мае ў арсенале 16 пчаліных «домікаў». Але, якім бы вопытным не быў чалавек, ад укусаў пчалы не застрахаваны ніхто. Міхаіла Анатольевіча таксама час ад часу джаляць пчолы. Гаспадар кажа, што ўсё залежыць ад пароды насякомых: існуюць злосныя і спакойныя пчолы.

 — Ёсць у мяне адна злосная сямейка, якая джаліць. Іх домік стараюся «абслу­жыць» у апошнюю чаргу. Да ўкусаў адношуся спакойна. Кусаюць? Ну хай кусаюць, — смяецца Міхаіл Радкевіч. — Самы ж карысны прадукт у пчалярстве менавіта пчола­ў­джальванне.  

 Мёду на вялікую сям’ю хапае. Салодкім пачастункам лю­бяць ласавацца і дзеці, і ўнукі, і сябры. З аднаго пчалінага «доміка» Міхаілу Анатольевічу ўдаецца сабраць 25 літраў за два разы.  Некаторая колькасць ідзе на продаж, а астатні мёд проста раздаецца. Дарэчы, супрацоўнік «ГС» таксама не застаўся без салодкага падарунка.

 Пчалярства — рамяство няпростае і яно павінна абапірацца на некалькі асноўных складнікаў: надвор’е, выбранае месца для пасекі, парода пчол. Узяць, напрыклад, надвор’е: яно аказвае вялікі ўплыў на аб’ём кветачнай базы. У засушлівы месяц ураджай мінімальны, таму што меданосаў недастаткова. Ды і ад здароўя пчол зале­жыць як колькасць, так і якасць­ прадукта. Каб насякомыя былі моцныя, Міхаіл Анатольевіч старанна даглядае іх. У гэтым яму дапамагаюць жонка, дзеці і ўнукі.

 – Адна з унучак дакладна будзе пчаляром,— упэўнены Міхаіл Радкевіч. — Неяк укусіла яе пчала — нават не заплакала.

 Будзем спадзявацца, што пчаліная дынастыя Радкевічаў будзе працягвацца з кожным пакаленнем.

Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара.

 

admin

Recent Posts

«Беларусь начинается с меня»

В Яновской базовой школе традиционно прошел образовательный проект ШАГ — «Школа активного гражданина». Тема встречи…

2 часа ago

Лукашенко подписал указ о приеме в гражданство Беларуси 297 человек

В гражданство Беларуси приняты 297 человек, включая 20 несовершеннолетних. Соответствующий указ подписал глава государства Александр…

4 часа ago

Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей открывается в Беларуси 3 октября

Осенне-зимний сезон охоты на пушных зверей стартует в Беларуси 3 октября и продлится до 31…

20 часов ago

Лукашенко: Казахстан для Беларуси очень интересный партнер и дружеская страна

Казахстан для Беларуси очень интересный партнер и дружеская страна. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко…

20 часов ago

Внимание превыше всего, уверены в Сенненском РОВД

Внимание превыше всего – уверены в Сенненском РОВД. В коллективе сложилась добрая традиция поздравлять с…

21 час ago

«Золотой возраст нашей жизни»: в отделении поддержки активного долголетия ТЦСОН Сенненского района прошла концертная программа

«Золотой возраст нашей жизни» - под таким названием в отделении поддержки активного долголетия ТЦСОН Сенненского…

21 час ago