Але прырода ў рэшце рэшт паднесла хлебаробам і прыемны сюрпрыз. Жніво праходзіла фактычна ў ідэальных умовах. Што дазволіла рытмічна весці ўборку, зэканоміць значныя матэрыяльныя сродкі ў выглядзе паліва, якое меркавалася закупіць для работы сушыльных комплексаў.
Садзейнічала жніву і добрая арганізацыя працы, своечасова і надзейна падрыхтаваныя камбайны. Са 102 машын, якія пачыналі жніво, 100 задзейнічаны ва ўборачным канвееры і зараз. Акрамя таго, парк камбайнаў за гэты час папоўніўся яшчэ чатырма машынамі. Прадуманая аплата працы камбайнераў мабілізавала людзей на высокаэфектыўную работу, дазваляла зарабляць за змену па 600-700 тыс., а то і 1 млн рублёў. Сваю ролю сыграў своечасовы манеўр збожжаўборачнай тэхнікай. Гэты прыём выкарыстоўваўся ў раёне і летась. Сёлета на жніве стала правілам, калі сусед дапамагаў суседу. Ад гэтага выйграла справа, а камбайнеры, якія надзейна падрыхтавалі тэхніку, атрымалі магчымасць больш зарабляць.
Тэхніка перакідвалася з арганізацыі ў арганізацыю не толькі на заключным этапе ўборачных работ, а пастаянна, бо азімыя і яравыя зерневыя культуры паспявалі нераўнамерна. У выніку, камбайнеры ААТ «Ульянавічы», якія па тэмпах уборкі азімых лідзіравалі, паспелі папрацаваць і на сваіх палетках і дапамагчы ўбраць збожжа ў ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс», «Студзёнка». А вось яшчэ адзін красамоўны прыклад. У ААТ «Бяленева» самы вялікі ўборачны клін зерневых культур. Быў час, калі гаспадарка прымала дапамогу ад суседзяў. Як толькі дазволіла сітуацыя на палетках, камбайны сельгасарганізацыі накіраваліся на дапамогу СУП «Саўгас імя Машэрава».
Нельга не сказаць пра яшчэ адзін неардынарны для аграрыяў Сенненшчыны факт. У гэтыя дні 6 камбайнаў сельгасарганізацый раёна ўбіраюць хлеб на Талачыншчыне.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Схемы разные – итог один Мошенники меняют легенды, платформы и роли, но цель всегда одна:…
В Беларуси с 1 августа выросли размеры бюджета прожиточного минимума (БПМ). Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…
Вкусно, душевно и по-настоящему клёво Именно так на минувшей неделе в аг.Богданово прошел региональный гастрономический…
Фрагмент костяной подвески III тысячелетия до нашей эры нашли под водой археологи в Сенненском районе,…
В эти летние дни сотрудники филиала Сенненское ДРСУ №146 КУП «Витебскоблдорстрой» выполняют работы по текущему…
Для оказания помощи аграриям во время уборочной кампании правоохранители привлекают незанятых в экономике лиц, состоящих…