Участницы проекта «Обучение женщин Витебской области основам органического земледелия и агробизнеса» из Богушевска рассказали, что растет у них на грядках

Творчасць на градках — менавіта гэтыя словы напрошваюцца, гледзячы, як у гэтыя дні рупяцца на сваіх прысядзібных участках удзельніцы сацыяльнага дабрачыннага праекта «Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам арганічнага земляробства і аграбізнесу» з гарадскога пасёлка Багушэўск.

Распачатая некалькі месяцаў назад справа па вырошчванні экалагічна чыстай прадукцыі дае вынікі. Хтосьці ўжо можа пахваліцца сваімі першымі агуркамі, радыскай, пекінскай капустай, зелянінай — салатам. А ў кагосьці ўжо ва ўсю завязваюцца кабачкі і рыхтуецца да цвіцення бульба.

 Другі этап праекта, які сёння асвойваюць яго ўдзельніцы, — мульчыраванне. Гэта важны складнік ва ўхо­дзе за раслінамі. «Між іншым, адзін з фактараў для атрымання добрага ўраджаю, — расказвае Галіна Секачова, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і суправа­джальнага пражывання ТЦСАН. – Дзякуючы мульчыраванню скарачаецца колькасць паліву, бо глеба пад мульчой не перасыхае, не трэскаецца, а заўсёды застаецца мяккай. Адпадае і неабходнасць у рыхленні. Больш таго, так атрымліваецца дадатковае ўгнаенне».

 Лідзія Новак (на здымку) адна з удзель­ніц праекта. Яна з асаблівай адказнасцю адносіцца да рэкамендацый, што даюць куратары па вырошчванні ўраджаю па новых правілах. Шматлікія парады занатоўвае ў блакнот, які і завяла спецыяльна для гэтых мэт. У ім, як у лістку-шпаргалцы, запісана ўся паслядоўнасць дзеянняў па доглядзе за агароднінай. Лідзія Міхайлаўна не хавае: перажывае за тое, што атрымаецца. На яе васьмі гаспадарскіх сотках пасаджаны цыбуля, агуркі, кабачкі, морква, шпінат, першы ўраджай якога сям’я ўжо з’ела.

Эксперыментам для жанчыны стала і вырошчванне спаржавай фасолі. Прызнаецца, што ніколі на яе градках не было гэтай бабовай культуры. Як і вялікай колькасці гатункаў бульбы. Ранняй высокапрадукцыйнай нямецкай і беларускай селекцый, з яе рознымі смакавымі якасцямі, налічваецца шэсць разнавіднасцяў.

 Не адмовілася Лідзія Новак і ад звыклых гатункаў бульбы, якую вырошчвала на сваім участку на працягу многіх гадоў. І калі будзе гатова яна дзесьці ў канцы лета, то першы ўраджай праектнай бульбы плануецца зняць да 20 чэрвеня.

 Удзельніцы праекта вучацца і вучаць іншых. Безумоўна, не ўсё атрымліваецца так гладка, як хацелася б. Шкадуе Лідзія Міхайлаўна, што не ўдалося ў гэтым сезоне вырасціць цыбулю-парэй. Памылку дапусціла ў тым, што рана і густа высадзіла на расаду насенны матэрыял. Так, гэта не засмуціла жанчыну, не паспрыяла таму, каб яна апусціла рукі.

 «Праект нас усіх згуртаваў, натхніў. Для мяне асабіста ўдзел у ім – праяўленне маленькай творчасці на градках, — адзначае Лідзія Новак. – Гэта цудоўная магчымасць паспрабаваць штосьці новае ў жыцці, навучыцца дабіцца высокага ўра­джаю па-новаму».

 

І зусім не трэба баяцца гэтага, адзначае мая суразмоўца. Вось, да прыкладу, у сваіх падыходах да вырошчвання агародніных культур жанчыны не выкарыстоўваюць нітратную падкормку. Экалагічна чысты прадукт атрымліваецца за кошт такіх мінеральных угнаенняў, як сульфат магнія, нутрыван. Вучацца яны і правільна ра­біць кампост. А ён, як вядома, з’яўляецца своеасаблівым кандыцыянерам, які ўвільгатняе грунт, робіць яго пушыстым. Удзельніцы праекта дзякуюць свайму куратару Юліі Капцэвіч і кансультантам Анатолію Спрынчаку і Наталлі Мацкевіч за аказаную  дапамогу.

 Наперадзе яшчэ шмат працы і не менш важнай. Але тое, што яна будзе цікавай, у тым упэўнены жанчыны, якія паабяцалі і надалей дзяліцца з намі сваімі дасягненнямі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным

Президент Беларуси Александр Лукашенко встретился с российским предпринимателем Дмитрием Мазепиным, передает корреспондент БЕЛТА. "Наконец-то ты…

2 часа ago

Начал работу спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР»

Корреспондент "ГС" заглянула в спортивно-оздоровительный лагерь УСУ «Сенненская СДЮШОР».  Лагерь работает по трем направлениям: биатлон, греко-римская…

3 часа ago

Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине

⚡️Иностранный лжесвященник задержан на Витебщине Сотрудники Поставского РОВД задержали 52-летнего лжесвященника из Литвы. Являясь гражданином…

4 часа ago

На озере Рубовское в Сенненском районе утонул мужчина

На озере Рубовское утонул мужчина, сообщили в Сенненском РОЧС.  Это первый смертельный случай на воде…

5 часов ago

«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница г.Сенно

«Главное — мир на земле», — такой наказ адресовала молодежи Валентина Высоцкая, жительница райцентра. Женщина…

7 часов ago

«Бацькава кашуля» для третьего ребенка. Трогательный проект для многодетных семей стартовал в Беларуси

Белорусская партия "Белая Русь" дала старт трогательной инициативе, призванной чествовать многодетные семьи и возрождать исконные…

23 часа ago