Творчасць на градках — менавіта гэтыя словы напрошваюцца, гледзячы, як у гэтыя дні рупяцца на сваіх прысядзібных участках удзельніцы сацыяльнага дабрачыннага праекта «Навучанне жанчын Віцебскай вобласці асновам арганічнага земляробства і аграбізнесу» з гарадскога пасёлка Багушэўск.
Распачатая некалькі месяцаў назад справа па вырошчванні экалагічна чыстай прадукцыі дае вынікі. Хтосьці ўжо можа пахваліцца сваімі першымі агуркамі, радыскай, пекінскай капустай, зелянінай — салатам. А ў кагосьці ўжо ва ўсю завязваюцца кабачкі і рыхтуецца да цвіцення бульба.
Другі этап праекта, які сёння асвойваюць яго ўдзельніцы, — мульчыраванне. Гэта важны складнік ва ўходзе за раслінамі. «Між іншым, адзін з фактараў для атрымання добрага ўраджаю, — расказвае Галіна Секачова, загадчык аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі і суправаджальнага пражывання ТЦСАН. – Дзякуючы мульчыраванню скарачаецца колькасць паліву, бо глеба пад мульчой не перасыхае, не трэскаецца, а заўсёды застаецца мяккай. Адпадае і неабходнасць у рыхленні. Больш таго, так атрымліваецца дадатковае ўгнаенне».
Лідзія Новак (на здымку) адна з удзельніц праекта. Яна з асаблівай адказнасцю адносіцца да рэкамендацый, што даюць куратары па вырошчванні ўраджаю па новых правілах. Шматлікія парады занатоўвае ў блакнот, які і завяла спецыяльна для гэтых мэт. У ім, як у лістку-шпаргалцы, запісана ўся паслядоўнасць дзеянняў па доглядзе за агароднінай. Лідзія Міхайлаўна не хавае: перажывае за тое, што атрымаецца. На яе васьмі гаспадарскіх сотках пасаджаны цыбуля, агуркі, кабачкі, морква, шпінат, першы ўраджай якога сям’я ўжо з’ела.
Эксперыментам для жанчыны стала і вырошчванне спаржавай фасолі. Прызнаецца, што ніколі на яе градках не было гэтай бабовай культуры. Як і вялікай колькасці гатункаў бульбы. Ранняй высокапрадукцыйнай нямецкай і беларускай селекцый, з яе рознымі смакавымі якасцямі, налічваецца шэсць разнавіднасцяў.
Не адмовілася Лідзія Новак і ад звыклых гатункаў бульбы, якую вырошчвала на сваім участку на працягу многіх гадоў. І калі будзе гатова яна дзесьці ў канцы лета, то першы ўраджай праектнай бульбы плануецца зняць да 20 чэрвеня.
Удзельніцы праекта вучацца і вучаць іншых. Безумоўна, не ўсё атрымліваецца так гладка, як хацелася б. Шкадуе Лідзія Міхайлаўна, што не ўдалося ў гэтым сезоне вырасціць цыбулю-парэй. Памылку дапусціла ў тым, што рана і густа высадзіла на расаду насенны матэрыял. Так, гэта не засмуціла жанчыну, не паспрыяла таму, каб яна апусціла рукі.
«Праект нас усіх згуртаваў, натхніў. Для мяне асабіста ўдзел у ім – праяўленне маленькай творчасці на градках, — адзначае Лідзія Новак. – Гэта цудоўная магчымасць паспрабаваць штосьці новае ў жыцці, навучыцца дабіцца высокага ўраджаю па-новаму».
І зусім не трэба баяцца гэтага, адзначае мая суразмоўца. Вось, да прыкладу, у сваіх падыходах да вырошчвання агародніных культур жанчыны не выкарыстоўваюць нітратную падкормку. Экалагічна чысты прадукт атрымліваецца за кошт такіх мінеральных угнаенняў, як сульфат магнія, нутрыван. Вучацца яны і правільна рабіць кампост. А ён, як вядома, з’яўляецца своеасаблівым кандыцыянерам, які ўвільгатняе грунт, робіць яго пушыстым. Удзельніцы праекта дзякуюць свайму куратару Юліі Капцэвіч і кансультантам Анатолію Спрынчаку і Наталлі Мацкевіч за аказаную дапамогу.
Наперадзе яшчэ шмат працы і не менш важнай. Але тое, што яна будзе цікавай, у тым упэўнены жанчыны, якія паабяцалі і надалей дзяліцца з намі сваімі дасягненнямі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…
Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…
Более 10 лет ЧТУП «ВудФрам» на рынке деревообрабатывающей промышленности. Специализируется на изготовлении деревянных конструкций, деталей,…
🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…
Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…
⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…