Ніякі прадукт не карыстаецца такім попытам у пакупнікоў як хлебабулачныя вырабы. Свежыя і духмяныя, зробленыя з якаснай сыравіны і натуральных кампанентаў, яны на кожным стале. Усе гэта датычыцца прадукцыі Сенненскага хлебазавода, якой аддаюць перавагу многія мясцовыя жыхары. Хлебабулачныя вырабы папулярныя і за межамі нашага раёна. Як паведаміла начальнік аддзела прамысловасці Сенненскага райспажыўтаварыства Марына Хвошч, перамога ў нядаўнім тэндэры дазваляе рэалізоўваць сваю прадукцыю ў закрытыя ўстановы Віцебскай вобласці, у прыватнасці, подавы хлеб. Для вырабу яго, а таксама фармавога хлеба, батона, нядаўна за ўласныя сродкі была набыта нямецкая подавая печ. Крыху раней было заменена і іншае абсталяванне: сістэма для ачысткі вады, цестамес для белабулачных вырабаў. Для іх выпечкі таксама плануецца закупка перфараваных лістоў.
Але якасць прадукцыі залежыць і ад іншых фактараў, сярод якіх стаўленне да сваёй працы. Дзякуючы самааддачы 52 чалавек, у тым ліку цеставода Наталлі Скакун і фармаўшчыцы Аксаны Шульга (на здымку), на паліцах нашых магазінаў сенненскі спажывец заўсёды можа знайсці такі неабходны і важны тавар.
Ганна КОРСАКАВА.
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…