Categories: Актуальна

«Інтэрнацыянальны абавязак» ураджэнца Сенненскага раёна

 Фактычна адразу пасля завяршэння Другой сусветнай вайны паміж былымі саюзнікамі антыгітлераўскага блока СССР і ЗША ўзніклі напружаныя палітычныя адносіны, якія пазней былі названы “халоднай” вайной. Супрацьстаянне нярэдка суправаджалася ваеннымі дзеяннямі на тэрыторыі трэціх краін. Карэя, В’етнам, Куба – вось далёка не поўны пералік, дзе давялося пабываць “выконваючы інтэрнацыянальны абавязак” многім нашым землякам. Быў сярод іх і Аляксандр Рыпінскі.

Хлопец з вёскі Навасёлкі быў прызваны на тэрміновую ваенную службу ў 1949 годзе. Пасля вучэбнага падраздзялення ў Маскве служыў у сталіцы на адным з аэрадромаў, дзе на ўзбраенні былі самалёты ІЛ-10, пазней патрапіў у Кубінку, на адзін з буйнейшых аэрадромаў Маскоўскай ваеннай акругі. Яе авіяцыяй камандаваў Васілій Сталін. У Кубінцы базіравалася авіяцыйная дывізія, укамплектаваная навейшымі на той час звышгукавымі самалётамі МІГ-15.

Аднойчы восенню 1950 годза ў Кубінку асабіста прыбыў галоўнакамандуючы, праз некалькі гадзін салдаты службы абслугоўвання атрымалі загад: самалёты разбіраць, пакаваць у скрыні, грузіць на грузавыя чыгуначныя саставы.

— Ніхто асабліва не хаваў нават ад нас, салдат, што дывізія накіроўваецца ў Кітай, для ўдзелу ў вайне на баку Паўночнай Карэі, — успамінае Аляксандр Аўрамавіч. Зараз ён жыве ў вёсцы Кічына. Нягледзячы на ўзрост, не страціў цікавасці да жыцця, шмат чытае, у тым ліку перыядычныя выданні. Жыццё былога воіна-інтэрнацыяналіста было б больш складаным ва ўмовах аддаленай і амаль бязлюднай вёскі. Але зараз побач з ім дачка, якая пасля выхаду на пенсію пакінула Мінск, каб даглядаць бацьку.

Авіядывізію ўзначальваў праслаўлены Іван Кажадуб. У Кітаі спачатку дыслацыраваліся на аэрадроме паблізу ад горада Дынфун, пазней на прагранічным з Карэяй аэрадроме Аньдун.

Пачаліся баявыя дзеянні. Савекім МІГам супрацьстаялі амерыканскія самалёты, у тым ліку навейшыя F-88 “Сейбр”. Звышгукавыя машыны былі ўзброены шасцю буйнакалібернымі кулямётамі. На ўзбраенні савецкіх самалётаў было дзве пушкі калібру 23 мм і адна 37-міліметровая.

— Пры пападанні іх снарадаў у варожых самалётаў шанцаў застацца ў паветры фактычна не было. Неслі страты і нашы лётчыкі. Іх самалёты нярэдка вярталіся са шматлікімі прабоінамі, — расказвае Аляксандр Рыпінскі. Таму работы ў абслугоўваючага персаналу, які на адной машыне складаўся з 14 механікаў і тэхнікаў, хапала штодня. Даводзілася працаваць і за межамі аэрадрома. Тэхнікі нярэдка выязджалі, у тым ліку на карэйскую тэрыторыю, каб дэманціраваць хоць бы зброю са збітых самалётаў.

Сярод авіяцыйных тэхнікаў і механікаў, зенітчыкаў, якія абаранялі з зямлі аэрадром Аньдун, было шмат беларусаў. Толькі ўраджэнцаў Сенненскага раёна чацвёра. З адным з іх земляком з Багушэўска Сцяпанам Трафімавым Аляксандр Рыпінскі сябраваў усё жыццё. Пасля дэмабілізацыі працавалі разам у гарадскім пасёлку на ДОКу.

Дэмабілізаваўся Аляксандр Рыпінскі ў 1953 годзе. Апошнія месяцы даслужваў у Прымор’і. Пры звальненні падпісаў абяцанне аб “неразглашении”, таму, нават, члены сям’і доўгі час не ведалі, дзе і як ён служыў. З гадамі завеса тайны стала разбурацца. Канчаткова яна рухнула ў гады перабудовы. Асабліва часта Аляксандр Аўрамавіч на гэту тэму гутарыў з унукам. Дапытлівы хлапчук у час наведвання Кічына цікавіўся не толькі мясцовымі славутасцямі. Успаміны дзядулі, у гонар якога яго назвалі, захаплялі, абуджалі гонар хлапчука, выхавалі ў ім цікавасць да гісторыі роднай краіны. Гэта менавіта ён падказаў журналістам нашай газеты тэму для чарговай публікацыі.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Выпускники инженерных классов могут поступить в вузы без экзаменов, но есть нюанс

Выпускники инженерных классов при определенных условиях могут поступить в вузы без экзаменов. О нюансах рассказал…

13 часов ago

В Беларуси заготовлено около 60% трав первого укоса

Аграрии республики провели первый укос трав на площади 825,6 тыс. га, что эквивалентно 59,7% от…

14 часов ago

Держать высокую планку в труде — это не понаслышке знает Тамара Макух из Сенно

Только добрым словом сегодня вспоминают Тамару Макух в Сенненском районном центре гигиены и эпидемиологии, которая…

15 часов ago

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина Белоножко

Более 10 лет занята в сфере здравоохранения помощник врача общей практики УЗ «Сенненская ЦРБ» Екатерина…

18 часов ago

Поздравление руководства Сенненского района с Днем медицинских работников

Уважаемые работники и ветераны здравоохранения! Примите самые теплые и сердечные поздравления с профессиональным праздником —…

18 часов ago

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием диких животных

В Беларуси увеличилось количество ДТП с участием косули, кабана и лани. Об этом рассказал в пресс-центре БЕЛТА…

1 день ago