Гасцямі мерапрыемства, прысвечанага Дню сацыяльнага работніка, што адбылося 5 студзеня ў Багушэўску, сталі сацработнікі, супрацоўнікі і наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту.
Многія з іх, акрамя таго, з’яўляюцца актыўнымі прыхільнікамі здаровага ладу жыцця і членамі мясцовай ініцыятыўнай групы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа «БАКС», што дзейнічае на базе аддзялення сацададаптацыі і рэабілітацыі. Не выпадкова, што ўдзельнікі мерапрыемства вырашылі ў гонар свята ўдарыць паходам з палкамі для сканджынаўскай хадзьбе па сцежцы здароўя (на здымку). Яму папярэднічаў майстар-клас па гэтым папулярным сёння відзе фізічнай актыўнасці.
Пасля прагулкі па заснежаным лесе ўсіх прысутных чакаў аганёк «Клапатлівыя рукі і добрыя сэрцы», падчас якога гучалі віншаванні ў адрас сацработнікаў. Не абыйшлося і без ўручэння падарункаў. А займальныя гульні, конкурсы ды віктарыны канчаткова сагрэлі і развесялілі прысутных. Аднак на гэтым вулічныя гулянні не скончыліся. У двары ўдзельнікаў мерапрыемства чакала незвычайная калядная “забава” — выпяканне бліноў па старажытным рэцэпце — на калодзе.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
На Сенненщине дан старт массовой уборочной страде-2025. Традиционный праздник «Зажинки» прошел в урочище д.Догановка ОАО…
Кормоуборочный комбайн сгорел в поле, сообщили в Сенненском РОЧС. Возгорание техники ОАО "Студёнка" произошло вблизи…
📢 МЧС предупреждает! Сегодня ожидается ухудшение погоды, грозы, очень сильные ливни, шквалы ветра и град❗️…
Благодарностью советскому народу за проявленные самоотверженность и мужество, песнями военных лет, танцами во имя Великой…
ГАИ напомнила о правилах безопасности в грозу и сильный дождь. Об этом БЕЛТА сообщили в…
В январе - июне 2025 года в секторах всех категорий производство продукции сельского хозяйства в…