Заўсёды ветлівая, ініцыятыўная і старанная — гэтыя словы як нельга лепш падыходзяць да Алены Блыкінай, фармацэўта аптэкі №24 г. Сянно.
Адразу хочацца адзначыць, што тэму для гэтай публікацыі нам падала жыхарка райцэнтра, даўняя падпісчыца раённай газеты Ганна Лапеха. Жанчыне дужа падабаецца, як ставяцца да пакупнікоў ў аптэцы. Ганна Пятроўна вельмі добра адзывалася пра ўвесь калектыў, але пра Алену Блыкіну душэўных слоў жанчына і ўвогуле не пашкадавала. Гэта стала для нас добрай падставай, каб сустрэцца з фармацэўтам.
Пасля заканчэння медыцынскага вучылішча ў Магілёве Алена Блыкіна адразу стала працаваць па спецыяльнасці. Быў час, калі мая суразмоўца займала пасаду загадчыка Беліцкай аптэкі, але ўсе ж такі большую палову свайго стажу яна працуе фармацэўтам.
— Скажу шчыра, што я не зусім свядома абрала гэтую сферу дзейнасці, але за ўвесь час працы не было ні адной хвіліны, каб я пашкадавала аб гэтым, — кажа жанчына.
Апроч прафесійных ведаў і навыкаў у яе прафесіі таксама неабходны чалавечнасць і ўважлівасць, упэнена Алена Міхайлаўна, якая імкнецца зрабіць так, каб з аптэкі кожны яе наведвальнік пайшоў не толькі з патрэбнымі лекамі, але і ў добрым настроі. Фармацэўт валодае глыбокімі прафесійнымі ведамі, карыстаецца заслужаным аўтарытэтам і павагай сярод кіраўніцтва і калег, дзякуючы адказным адносінам да справы.
— Калі параўноўваць паказчыкі яе працы, то сярод калег Алена Міхайлаўна сапраўды вылучаецца. З такім супрацоўнікам лёгка і проста. Яна не толькі выдатна выконвае ўсе свае абавязкі, а і імкнецца ўнесці ў працу калектыву нешта новае, цікавае. Выдатна ладзіць з каллегамі, заўсёды дапамагае маладым спецыялістам. Хочацца адзначыць, што ў аптэцы ўсе спецыялісты, у тым ліку і маладыя, — сапраўдныя прафесіяналы, — адзначыў Канстанцін Кацюба, загадчык аптэкі №24.
Існуе меркаванне, што фармацэўты — сапраўдныя чараўнікі. Калі напісаны доктарам рэцэпт пацыент прыносіць у аптэку, фармацэўт, толькі зірнуўшы на бланк, тут жа разумее, што на ім напісана.
— Не заўсёды людзі памятаюць назвы прэпаратаў, якія ім выпісвае лекар. Я даўно працую ў гэтай сферы і цяжкасцей з расшыфроўкай не ўзнікае, — адзначае Алена Міхайлаўна. Многіх са сваіх пакупнікоў жанчына даўно добра запомніла і ўжо дакладна ведае, што і каму прапанаваць.
Падчас інтэрв’ю з карэспандэнтам «ГС» Алена Міхайлаўна адлучаецца на працоўныя моманты. Дзіўна, што гэта ніяк не ўплывае на працэс. Жанчына ўмела сумяшчае некалькі спраў адначасова. Напэўна, гэта і ёсць прафесіяналізм: дакладна ведаць адказы на мноства пытанняў.
Ксенія КРУПСКАЯ.
Фота аўтара.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…