Categories: Актуальна

Рэалізаваная мара — дом у вёсцы

      Ён — міліцыянер-вадзіцель групы затрымання Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Яна — дзяжурная пульта кіравання Сенненскага аддзялення Дэпартамента аховы. Разам яны — маладая сям’я Магера. Дзмітрый і Кацярына нядаўна рэалізавалі сваю мару: купілі дом у вёсцы, абзавяліся гаспадаркай, пасадзілі сад.

   Дзмітрый нарадзіўся і вырас у Савінічах, таму вясковыя клопаты яго не палохаюць. Наадварот, ён заўсёды марыў жыць у вёсцы, бліжэй да зямлі і прыроды. Аднак, быў час, калі Дзіма тры гады адпрацаваў у патрульна-паставой службе ў Віцеску.

  Кацярына ж — карэнная віцябчанка, працавала на “хуткай”. Без кроплі сумнення пераехала жыць у вёску, услед за мужам. Кацярына – гаспадыня на ўсе рукі. Яна і кветкавод, і добры кулінар. Дома заўсёды выпечаныя пірагі, прыгатаваны абед.

    У Савінічах у маладой сям’і ёсць свой дом, які Дзмітрый набыў яшчэ па прыходу з арміі. Сужэнцы зрабілі там рамонт, падвялі ваду, абсталявалі ванны пакой і санвузел, набылі пральную машыну-аўтамат. Такім чынам, у вясковым доме ёсць усе сучасныя выгоды. Маладыя гаспадары завялі і хатнюю жывелу, садзяць агарод. Працуюць Дзмітрый і Кацярына пазменна, аднак, час на вясковыя клопаты заўсёды знаходзяць. Дзмітрый, акрамя таго, старэйшына ў Савінічах. Асабіста дапамагае навесці парадак на прыдамавых тэрыторыях аднавяскоўцам сталага ўзросту.

     У канцы мінулага года старшына Дзмітрый Магера разам са сваім напарнікам Андрэем Мезаўцовым выратавалі жыццё пенсіянеру. Мужчына страціў прытомнасць прама на вуліцы райцэнтра, дзякуючы своечасовай аказанай міліцыянерамі першай даўрачэбнай дапамозе ён застаўся жывы.

   Магеры імкнуцца стварыць такую сям’ю, дзе ёсць месца гасціннасці, дзе выслухаюць і зразумеюць, акажуць падтрымку і дапамогу ў цяжкую хвіліну. Тут увайшло ў звычку збірацца за агульным сталом па вечарах і за гарбатай абмяркоўваць падзеі адыходзячага дня, будаваць планы на будучыню.

  У вольны ад работы час сужэнцы захапляюцца рыбалкай, ходзяць у лес у грыбы і ягады, наведваюць тэатры, музеі, любяць падарожнічаць. Ім падабаецца праводзіць час разам і на рабоце, і дома. Удзельнічаюць у розных культурна-масавых і спартыўных мерапрыемствах, якія праводзяцца сенненскім аддзяленнем Дэпартамента аховы, Студзёнкаўскім сельсаветам. Сёння Магеры ўдзельнічаюць у абласным этапе рэспубліканскай акцыі сярод падраздзяленняў Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь “Сям’я! Служым разам”. Пажадаем нашым землякам поспехаў!

Ірына ХАСАНАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В Сенно водитель мотоцикла не справился с управлением

🏍Не справился с управлением Вчера, 30 октября, не имеющий права управления житель райцентра 1990 г.р.,…

14 часов ago

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов Витебской области

Традиционный праздник-конкурс «Лялечны свет» 5 ноября в Сенно соберет 17 кукольных театров и батлеечных коллективов…

15 часов ago

В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий по противодействию незаконному обороту наркотиков

⚡️В период с 3 по 16 ноября на территории Сенненского района пройдет комплекс оперативно-профилактических мероприятий…

15 часов ago

Работы по наведению порядка в АПК Сенненского района продолжаются

Работы по наведению порядка в АПК района продолжаются. Ежедневно сельхозорганизациям оказывается шефская помощь. Сотрудники Яновской…

15 часов ago

Сенненские спасатели совместно с представителями Следственного комитета приняли участие в республиканской акции «Дай лесу новае жыццё!»

В лесополосе вблизи деревни Симоновка Богдановского сельсовета работники Сенненского РОЧС совместно с представителями Следственного комитета…

21 час ago

Лукашенко ознакомится с комплексным развитием территории Березинского биосферного заповедника

Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Лепельский район Витебской области посетит Березинский…

21 час ago