Многа гэта ці мала? Сенненшчына — адзіны ў вобласці рэгіён, які прымае будатрады. Адзін з іх, створаны з ліку навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага індустрыяльна-будаўнічага каледжа, пачаў працу ў ААТ «Белая Ліпа».
Арганізацыя летняй занятасці моладзі абмяркоўвалася яшчэ на студзеньскім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. Таму Зоя Фаміна, намеснік старшыні райвыканкама, якая вяла нараду, у размове зыходзіла з яго рашэння і патрабаванняў, вызначаных санітарнымі нормамі, правіламі аховы працы.
— На месцах трэба стварыць належныя бытавыя ўмовы для пражывання, адпачынку, і — забяспечыць фронт работы. Маладыя людзі едуць да нас не толькі за рамантыкай, а каб зарабіць, — акцэнтавала яна ўвагу.
Будатрады, акрамя «Белай Ліпы», будуць працаваць у ААТ «Сінягорскае», «Студзёнка», «Бяленева» і СУП «Саўгас імя Машэрава». Прыедуць яны ў розныя тэрміны. Апошні заезд студэнтаў з Полацкага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта адбудзецца 1 жніўня. У Машканах іх гатовы прыняць хоць зараз. У ААТ «Бяленева» будуць працаваць студэнты-медыкі з Віцебска.
Абмяркоўвалася тэма арганізацыі вольнага часу. Студэнты-будатрадаўцы не застануцца ізаляванымі ад жыцця мясцовага соцыума. Пра гэта паклапоцяцца структуры Беларускага рэспубліканскага Саюза моладзі, мясцовыя культработнікі. За грамадскі парадак у месцах пражывання студэнтаў адказваюць работнікі міліцыі.
Сучасныя будатрады прыкметна ўступаюць фарміраванням савецкага часу. Большасць студэнцкіх будаўнічых атрадаў, якія сёлета будуць працаваць на Сенненшчыне, складаюцца з 7—10 чалавек. Аднак і іх дапамога неабходна сенненскім сельгасарганізацыям.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…
Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…
Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…
«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…
Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…