Выпуск прадукцыі арганізаваны на плошчах былога завода сухога абястлушчанага малака. Работа пакуль што вядзецца ў адну змену.
У перспектыве – вытворчасць у няспынным рэжыме, пашырэнне лінейкі сыроў. А значыць, і працоўнага калектыву.
Як паведамілі рэдакцыі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадпрыемству патрабуюцца майстры-сыраробы (мужчыны)і жанчыны, якія будуць займацца ўпакоўкай гатовай прадукцыі. На змене будзе занята адпаведна па два і тры спецыялісты.
На вытворчасць гатовы працаўладкаваць нават людзей, якія не маюць вопыту работы, спецыяльнай падрыхтоўкі. Галоўнае, каб кандыдат быў адказнай асобай, не меў шкодных звычак. Спецыяльную падрыхтоўку можна атрымаць непасрэдна на рабочым месцы.
Кандыдатаў на субяседаванне запрашаюць зараз. І пры адпаведнасці патрабаванням гатовы пачаць іх падрыхтоўку. А вось калі вытворчасць запрацуе на поўную магутнасць, сказаць ніхто не бярэцца, бо колькі зойме часу працэдура афармлення дакументаў на кожны від беларускай прадукцыі, невядома.
Аляксандр ЛАЗЮК.
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…