У Дамашэве прайшло свята вёскі «Деревенька моя родная».

 Загадчыца Краснасельскага клуба Ала Шмурадка і бібліятэкар Ганна Конышава пастараліся, каб гэта сустрэча надоўга запомнілася.

Каб ушанаваць вяскоўцаў за іх нялёгкую хлебаробскую працу, у Дамашэва завітаў старшыня Нямойтаўскага сельскага Савета Анатоль Бараноўскі.  Госці з Краснасельскага СК і Сенненскага аўтаклуба весялілі ўдзельнікаў мерапрыемства музычнымі нумарамі.

Даніну павагі і пашаны ў гэты дзень аддавалі людзям, якія калісьці шмат сіл і здароўя ўклалі ў калгасныя палеткі, — Валянціне Шарпіла, Нэлі Валадзько, Марыі Галенка, Валянціне Галенка, Ганне Яроменка, Раісе Сянько і іншым. Добрым словам адзначылі сумленных працаўнікоў, што сёння ўносяць свой уклад у сельскагаспадарчую вытворчасць: Антаніну Севярынаву, Пятра Пагарэльскага, Аляксандра Васілеўскага, Жанну Васілеўскую і іншых. На жаль, абмежаваная газетная пло­ш­ча не дазваляе пералічыць усіх работнікаў сельгасвытворчасці. Але на свяце назвалі кожнага з іх. І былыя, і цяперашнія працаўнікі атрымалі падарункі ад ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс».

Дамашэва, як сотні беларускіх вёсак, перажыло ваеннае ліхалецце. У вёсцы яшчэ жывуць людзі, якія набліжалі вызваленне роднай зямлі. Гэта Вольга Кучко, Марыя Куляшова, Аляксей Ганчароў.

«Не абмінула» вёску і афганская вайна. Жыве ў Дамашэве Дзіна Мікітаўна Валадзько, маці былога-афганца Аляксея Цімашэнкі. Шмат вершаў і песень прысвяціў сын сваёй маці, пакуль яна чакала яго вяртання дадому.

Вёска Дамашэва не знікае з твару зямлі, як многія іншыя, бо ў ёй жывуць маладыя сем’і: Давыдзькаў, Конышавых, Рыбчанкаў, Аўчынкаў, Бандарэнкаў, Валадзько. У іх нараджаюцца дзеці. Самаму маленькаму дамашэўцу Багдану Аўчынку 7 месяцаў.

Ёсць у вёсцы і свае доўгажыхары: 85-гадовыя Марыя Галенка, Нэля Валадзько, Таццяна Кучынская. Самай старэйшай жыхарцы Валянціне Шарпіла 86 гадоў.

Кожны год Дамашэва папаўняецца новымі жыхарамі, якіх вяскоўцы называюць «дачнікі». Шчырае дзякуй за цудоўнае добраўпарадкаванне сядзіб сказалі на свяце сем’ям Віктара Астроўскага і На­дзеі Яроменка.

І вядома ж, з удзячнасцю гаварылі на мерапрыемстве пра чалавека, які заўсёды прыходзіць на дапамогу аднавяскоўцам у вырашэнні іх праблем, — старэйшыну вёскі Ганну Конышаву. Такія як яна, шчырыя, зацікаўленыя людзі, на самой справе падтрымліваюць жыццё ў вёсках, каб не знікла яно назаўжды.

 Таццяна Буракова.

 

На здымку: дамашэўцы і госці на свяце вёскі.

admin

Recent Posts

В Минтруда рассказали, что делать в случае задержки нанимателем заработной платы

Что делать, если наниматель задерживает заработную плату, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты,…

40 минут ago

У родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник

В лесном массиве у родника вблизи д.Заветное Богушевского сельсовета неравнодушные граждане провели субботник. Представители местной…

40 минут ago

Лукашенко и Путин подтвердили планы по поставке «Орешника» в Беларусь до конца года

Президенты Беларуси и России Александр Лукашенко и Владимир Путин подтвердили планы по поставке "Орешника" в…

19 часов ago

Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками

Вниманию граждан! Налоговые органы Витебской области не используют мессенджеры для связи с налогоплательщиками! В последнее…

19 часов ago

Межрайонный кубок по пляжному волейболу прошел в Сенно

Межрайонный кубок по пляжному волейболу среди работающей союзной молодежи прошел в Сенно. Волейбольные баталии развернулись…

20 часов ago