Многіх з іх родныя жывымі не дачакаліся. У ліку загінуўшых — 751 наш суайчыннік. Загінулі і ўраджэнцы Сенненшчыны: Аляксандр Галькевіч, Віктар Русачэнка, Васіль Стаселька.
Аляксандр Звярковіч на афганскай вайне прапаў без вестак. Радавы дэсантна-штурмавога батальёна знік з паста. Здарылася гэта 7 красавіка 1984 года.
Мацярынскае сэрца
Палітычны каляндар дзяржавы, якая займала шостую частку тэрыторыі планеты, адлічваў гады, названыя пазней «застойнымі». Тым не менш, запіс у картцы ўліку вайскоўца «прапаў без вестак» успрымаўся дзяржаўнымі службоўцамі, супрацоўнікамі спецслужбаў амаль што як дэзерцірства.
«Прыязджалі з міліцыі, ваенкамата, нейкія людзі ў цывільным распытвалі пра Сашу ў нас, у суседзяў. Можа дзе хаваецца?» — расказвае са слязамі на вачах маці Аляксандра Звярковіча Софія Андрэеўна. Яна і зараз жыве ў Маргойцах. Крыўда, нанесеная падазрэннямі, не забыта: «Гэта ж трэба, што выдумалі — як ён мог з таго Афганістана дабрацца ў Маргойцы, калі б і выжыў?»
Пазней, калі высветлілася, што Аляксандр Звярковіч застаўся верны прысязе, не перайшоў на бок душманаў, Софію Андрэеўну з сынам Міхаілам запрашалі ў Маскву, на сустрэчу грамадскай арганізацыі, якая імкнулася дамагчыся ўстанаўлення помніка салдатам загінуўшым, прапаўшым у Афганістане без вестак. «Я разумела, што гэтыя намаганні пустыя, бесперспектыўныя, але спадзявалася — раптам пра Сашу новае што пачую», — слёзы душаць Софію Андрэеўну. Душэўная рана маці, якая страціла дзіця, не загоіцца ніколі. А калі яе пастаянна бярэдзіць, боль становіцца невыноснай, бясследна не праходзіць. Нядаўна Софія Андрэеўна перанесла інсульт.
Табе не здрадзілі, Радзіма
Што здарылася потым, можна даведацца з розных крыніц у інтэрнэце. Шмат пісалася пра тыя падзеі ў расійскіх, украінскіх СМІ. Былі публікацыі і ў беларускіх выданнях.
…Красавіцкім вечарам палонныя забілі двух паставых (астатнія, склаўшы зброю, маліліся), захапілі арсенал і сталі рыхтавацца да бою. Што імі рухала: адчай, роспач? Ці ўсё ж была надзея, шанц вырвацца жывымі з пекла? Пра гэта мы ўжо не даведаемся ніколі. Дакладна вядома, што сярод паўстанцаў знайшоўся здраднік, афганец, які збег з крэпасці і паведаміў пра падрыхтоўку.
Бой пачаўся вечарам і ішоў усю ноч. Раніцай маджахеды Рабані разам з рэгулярнымі пакістанскімі ваеннымі часцямі пайшлі на штурм. Выкарыстоўвалася авіяцыя. Радыёразведцы 40-й савецкай арміі ўдалося зафіксаваць перамовы паміж пакістанскімі лётчыкамі і авіябазай, даклад аднаго з лётчыкаў пра нанясенне бомбавага ўдару па крэпасці. Відаць, у выніку гэтага адбылася дэтанацыя складскіх боепрыпасаў. Асколкі разляталіся на адлегласць больш за кіламетр. Загінулі 120 маджахедаў, 6 замежных саветнікаў, 13 прадстаўнікоў пакістанскіх улад. Разам з імі — ваеннапалонныя. Гэта стала вядома ў 1992 годзе, калі намеснік міністра замежных спраў Пакістана Шахрыяр Хан перадаў іх спіс.
Менавіта пасля тых падзей пад Пешаварам з’явіўся загад: «Шураві ў палон не браць».
Подзвіг Аляксандра Звярковіча ў Беларусі фактычна не адзначаны. Яго імя няма нават на помніку воінам-інтэрнацыяналістам у Віцебску. У абласным ваенкамаце наш зямляк, па-ранейшаму, знаходзіцца ў спісе прапаўшых без вестак. Праўда, указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Звярковіч узнагароджаны медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» — пасмяротна. Іншай узнагароды за ваенныя дзеянні савецкага перыяду нашым заканадаўствам не прадугледжана.
Не прадугледжана — і не трэба. Не трэба, нават, родным. Любы напамін пра Сашу — гэта чарговая стрэмка ў сэрца маці і брата. А вось страты грамадства, якое выкрэсліла з памяці героя, краіны, што не так даўно набыла дзяржаўнасць, ад бяспамяцтва невымерныя. Яны не матэрыяльныя, яны маральныя, духоўныя.
Аляксандр Лазюк.
Вся трудовая деятельность и жизнь в целом Галины Даниловой, учителя начальных классов Белицкой СШ, связана…
Сегодня, 12 июля, местами по западу и в крайних северо-восточных районах республики ожидаются грозы. МЧС…
В вузах Беларуси стартует основной прием документов от абитуриентов, сообщает БЕЛТА. Прием документов на бюджет…
В первом туре XXXIV Международного конкурса исполнителей эстрадной песни "Витебск" 14 участников представят мировые хиты.…
Глава государства Александр Лукашенко 11 июля заслушал телефонные доклады министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского…
Разный подход в вопросах благоустройства не мешает Николаю Городецкому и Наталье Григорьевой из д. Моссоры…