В прошлом году в Сенненском районе девочек родилось больше, чем мальчиков

 

У мінулым годзе ў раёне зарэгістравана 146 нараджэнняў, што на 6 больш, чым у 2018-м, у іх ліку 70 хлопчыкаў і 76 дзяўчынак, паведаміла рэдакцыі галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Святлана Высоцкая.

 38 нованароджаных, што складае 26% ад агульнага ліку зарэгістраваных немаўлят, першынцы. Другімі ў сем’ях сталі 51 дзіця, трэцімі – 42. У 11 сем’ях з’явіліся чацвёртыя дзеці. Гэты паказальнік нязменны на працягу другога года. Прыемным застаецца факт, што дзве сям’і папоўніліся шостым і сёмым членамі.

 Сярэдні ўзрост маці склаў 28 гадоў, бацькоў – 31. Нараджэнне дзяцей у непаўналетніх дзяўчат у мінулым годзе, як і ў 2018-м, не рэгістравалася.

 Большасць дзяцей з’явілася ў поўных сем’ях. У ЗАГСе адзначаюць зніжэнне колькасці маці-адзіночак. Калі ў 2018 годзе 40 малышоў, альбо 29% ад агульнага ліку зарэгістраваных, нарадзілася ў жанчын, якія не знаходзяцца ў шлюбе, то ў мінулым годзе гэта лічба была меншая — 33 дзіцяці, што складае 23%.

 Сярод імёнаў, якімі сенненцы найчасцей называлі сваіх сыноў і дачок, былі Варвара, Даша, Лізавета, Сафія, Марыя, Арцём, Максім, Мацвей, Андрэй, Багдан. Эрыка, Руслана, Пелагея, Міраслава, Зухра — у ліку рэдкіх жаночых імёнаў. Міраслаў, Дамір, Стэфан, Архіп, Рыгор —  мужчынскіх.

 З пачатку года ў раёне зарэгістравана 5 нараджэнняў.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

admin

Recent Posts

Белстат: средняя зарплата в Беларуси в июне составила 3104,1 рубля

Номинальная начисленная средняя заработная плата работников Беларуси в июне 2026 года составила 3104,1 рубля. Об…

6 часов ago

С 1 августа в Беларуси увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до 3 лет

С 1 августа в Беларуси увеличиваются размеры пособия по уходу за ребенком в возрасте до…

7 часов ago

Ряды молодых специалистов Сенненщины пополнил Никита Демьянов, агроном по защите растений КСУП «совхоз имени Машерова»

Без малого два месяца как ряды молодых специалистов Сенненщины пополнил Никита Демьянов, агроном по защите…

8 часов ago

Китайским блогерам планируют показать туристические жемчужины Беларуси

Китайским блогерам планируют показать туристические жемчужины Беларуси. Об этом сообщил корреспонденту БЕЛТА директор Национального агентства…

9 часов ago

ФОТОФАКТ: территорию УЗ «Сенненская ЦРБ» украсили яркие петунии

Территорию УЗ «Сенненская центральная районная больница» украсили яркие петунии. Растут они в просторных кашпо, которые…

1 день ago

С 27 по 31 июля на территории Сенненщины пройдет комплекс специальных профилактических мероприятий «Дом без пожара»

Соблюдают ли жители Сенненщины правила пожарной безопасности, проверят работники РОЧС. С 27 по 31 июля…

1 день ago