Чудеса сбываются, если в них верить. Маленькая жительница Сенно получила письма от Дедов Морозов с разных частей света

У свае чатыры з паловай гадкі Злата Кацар з Сянна можа з лёгкасцю назваць імёны канадскага, аўстрыйскага і нават татарскага Дзядоў Марозаў. З імі маленькая сенненка пазнаёмілася па перапісцы.

Ідэя напісаць пісьма галоўным навагоднім персанажам розных краін узнікла ў Ганны Кацар, матулі дзяўчынкі, два гады назад. Ініцыятыву жонкі яе муж  Дзмітрый падтрымаў. Усёй сям’ёй складалі пасланні. Пачаць вырашылі з айчыннага Дзядулі Мароза. Першыя лісты паляцелі ў Белавежскую пушчу, а заадно ў Вялікі Усцюг і на «Паўночны полюс» — вотчыны рускага і канадскага Дзядуль.

А сёлета пад ёлачкай Злату чакалі яркія канверты ўжо з пяці краін свету: Беларусі,  Канады, Германіі, Аўстрыі, Расійскай Федэрацыі. На жаль, не ўсе допісы атрымалі зваротную сувязь. Так і не дачакаліся Кацары вестачкі з Вялікага Усцюга. Затое свае віншаванні маленькай сенненцы даслалі Кыш Бабай і Кар Кызы — Дзед Мароз і яго дачка з Татарстана.

Адрасы месцаў пражывання зімовых чараўнікоў, распавядае Ганна, шукалі ў Інтэрнэце. Пасланні стараліся пераводзіць на родныя мовы адрасатаў. Балазе, у сеціве існуе нямала праграм для анлайн-перакладаў. Прычым усе пісьмы пісаліся ад рукі.

— Падарункаў ад Дзядоў Марозаў мы не патрабавалі, папрасілі толькі, каб яны таксама даслалі нам у адказ лісты, — падкрэслівае мая суразмоўца.

Разам з ёй і маленькай Златай перабіраем стос рознакаляровых папер. Гэта прыгожыя, не падобныя адзін на аднаго пасланні пераадолелі тысячы кіламетраў і, нават, акіян. Аўстрыйскае ўяўляе сабой паштоўку. У канверце ад нямецкага Санты, акрамя пісьма, знайшлося месца і для падарунка — невялікай казцы і паштоўкі-размалёўкі. Дарэчы, гэту ідэю было нядрэнна узяць на заўвагу ўсім чараўнікам: укладанні мінімальныя, а дзіцяці — прыемна. А вось пасланне ад яшчэ аднаго ўлюбёнца нямецкай дзятвы — Нікалауса (ці па-нашаму святога Мікалая) хутчэй нагадвае ўлётку.

Лісты ад Дзядуляў Злата вельмі любіць слухаць замест казкі на ноч. Асабліва ў гэтым плане прыйшоўся даспадобы Кацарам адказ канадскага Санта-Клауса, у якім так яскрава апісваецца жыццё жыхароў чароўнай краіны на Паўночнай полюсе, што і дарослым не цяжка паверыць у яе існаванне. Дарэчы, тэксты пасланняў з году ў год не паўтараюцца.

Гледзячы на ​​вынік і энтузіязм маёй суразмоўцы некаторыя сяброўкі Ганны таксама загарэліся яе задумкай. Праўда, пакуль абмежаваліся лістамі беларускаму Дзеду Марозу. Паштовыя паслугі патрабуюць часу і пэўных фінансавых выдаткаў. Але ўсё акупаецца адчуваннем цуду і радасці, калі атрымліваеш запаветны канверцік.

— Гэта незабыўныя эмоцыі! Мы, бацькі, нібыта самі вярнуліся ў дзяцінства. Пагадзіцеся, куды прыемней атрымаць пісьмо па пошце, чым зайсці на сайт Дзеда Мароза і раздрукаваць тэкст дома або замовіць яго за грошы, — запэўнівае Аня.

І з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Ну а тым, хто зацікавіўся і таксама хоча атрымаць навагодняе прывітанне, Ганна раіць не чакаць снежня.

— Лета або пачатак восені – найлепшы час, каб напісаць ліст Дзеду Марозу! Бо адказ можа прыйсці ў лютым ці нават у маі.

А ў сям’і тым часам Кацар спадзяюцца атрымаць навагоднія пасланні з Фінляндыі, Францыі і Карэліі і плануюць пашыраць геаграфію пасланняў.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

На здымку: Злата Кацар з лістамі ад Дзядоў Марозаў.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

48 минут ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

3 часа ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

20 часов ago

На «прямую телефонную линию», которую провел председатель Сенненского районного исполнительного комитета Александр Клячин, поступило 10 звонков

 На «прямую телефонную линию», которую провел в минувшую субботу  председатель районного исполнительного комитета Александр Клячин,…

20 часов ago

Правильно организовать охранную деятельность

Согласно нашему законодательству охранная деятельность не подлежит лицензированию. Без специального разрешения организации могут осуществлять охрану…

20 часов ago

В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя райисполкома Александр Красаков

В рамках Единого дня информирования с трудовым коллективом РУП «Витебскэнерго» филиала «Энергосбыт» встретился заместитель председателя…

21 час ago