Як распазнаць шаленства?

     У асяродку дзікай прыроды на шаленства хварэюць даволі часта: ваўкі, лісы, яноты, янотападобныя сабакі, нярэдка — хатняя жывёла. У Сенненскім раёне фіксаваліся выпадкі, калі ад шаленства гінулі сабакі, каты, нават каровы і коні. У 2006 годзе ў вёсцы Вялікі Азярэцк памёр 22-гадовы мясцовы жыхар, якога ўкусіў янотападобны сабака.

 Сняжана Мяцеліца, галоўны санітарны ўрач ДУ «Сенненскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі» падкрэслівае: «Узбуджальнік шаленства ўтрымліваецца ў сліне хворай жывёлы. Але заразіцца можна не толькі пры ўкусе. Дастаткова, каб сліна хворай жывёліны трапіла ў мікрараны, мікратрэшчыны, якія іншы раз застаюцца незаўважнымі для чалавечага вока. Таму там, дзе ёсць ачагі шаленства сярод жывёлы, узнікае пагроза заражэння людзей.

— Дзе зараз на Сенненшчыне найчасцей выяўляецца хворая жывёла?

— У Студзёнкаўскім і Багданаўскім сельсаветах. Трэба мець на ўвазе, што здаровая дзікая жывёла пазбягае кантактаў з людзьмі. Таму праяўленне агрэсіі ці надзвычайнай дружалюбнасці павінна насцярожваць.

— Як распазнаць шаленства ў кошак, сабак, якія зараз утрымліваюцца фактычна ў кожным двары, кожнай кватэры, свабодна гуляюць па вуліцах населеных пунктаў?

— Зноў жа, трэба  звяртаць увагу на незвычайныя паводзіны нашых улюбёнцаў. Аднак праблема ў тым, што носьбітам інфекцыі жывёла стано­віцца яшчэ да знешніх праяўленняў шаленства. Схаваны перыяд хваробы цягнецца ад трох тыдняў да года ў залежнасці ад месца і ступені пашко­джання. Таму тым, хто трымае ў хаце жывёлу, раю рэгулярна вакцыніраваць сваіх кошак і сабак.

— Шаленства — заўжды смяротная для чалавека хвароба?

— І не толькі для чалавека. Медыцына яшчэ не знайшла сродкі для яе лячэння. Затое маецца высокаэфектыўная вакцына, якая перасцерагае ад захворвання на  шаленства.

Чаму памёр наш зямляк? Таму што несвоечасова звярнуўся да медыкаў. Калі б прышчэпкі пачалі рабіць у дзень укусу, ён бы застаўся жывым гарантавана. Непажадана рабіць перапынкі пры правядзенні вакцынацыі, спыняць і скарачаць курс прызначаных прышчэпак. У такіх выпадках выпрацоўка імунітэта спазняецца і ўзнікае небяспека захворвання.

— Што трэба рабіць людзям, якія заўважылі ў населеным пункце дзікую жывёліну?

— Па-першае, паназірайце за ёй здаля. Калі з’явіліся падазрэнні, неадкладна тэлефануйце па адным з наступных тэлефонаў: 4-21-92 — РЦГЭ; 4-17-73 — РАНС; 4-82-22, 4-15-58 — раённая ветэрынарная станцыя.

Прафілактычныя меры

     — Усе сабакі і кошкі, незалежна ад пароды і месца ўтрымання, павінны штогод прышчэплівацца супраць шаленства.

     — На вуліцы хатнюю сабаку неабходна трымаць на кароткім павадку, абавязкова ў намордніку, не дапускаючы зносін з ба­дзяжнымі сабакамі. Выгульваць сабак пад вокнамі дамоў, на дзіцячых пляцоўках забараняецца.

     — Пры першых прыкметах нехарактэрных паводзін жывёліну неабходна неадкладна паказаць ветэрынарнаму ўрачу.

     — Калі вас укусілі ці падрапалі сабака, кошка, любая іншая жывёліна, неабходна неадкладна звярнуцца ў лячэбна-прафілактычную ўстанову для атрымання кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

     — За жывёлай, якая ўкусіла, неабходна ўстанавіць дзесяцідзённае назіранне. Калі пасля гэтага тэрміну жывёліна аказалася здаровай, курс антырабічных прышчэпак можна спыніць.

 Падрыхтаваў

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

admin

Recent Posts

Делегация китайской компании «Шаньдун Лисэнтэ Агротехнолоджи» посетила Сенненский район

Делегация китайской компании «Шаньдун Лисэнтэ Агротехнолоджи» посетила Сенненский район. Представители поднебесной планируют реализацию инвестиционного проекта…

6 часов ago

Сельское хозяйство, проекты управделами, учения «Запад-2025» и залеты БПЛА. Лукашенко заслушал ряд докладов

Президент Беларуси Александр Лукашенко 8 октября заслушал ряд докладов, сообщает БЕЛТА. Основными темами в докладе…

8 часов ago

11 октября в Беларуси пройдет Единый день озеленения

11 октября в Беларуси пройдет Единый день озеленения. Каждый житель страны сможет внести свой вклад…

10 часов ago

За 9 месяцев текущего года работы по ремонту улично-дорожной сети в Сенненском районе выполнены на площади 14 тыс. м2

За девять месяцев 2025 года работы по текущему ремонту улично-дорожной сети в районе выполнены на…

11 часов ago

Хороших дел много не бывает, уверены учащиеся Ходцевской СШ

Хороших дел много не бывает, уверены юные сенненцы. Так, в рамках республиканской акции «Молодежь за…

11 часов ago

Программа районного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дожинки – 2025» в аг.Мошканы 11 октября

ПРОГРАММА районного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дожинки – 2025». Мероприятие пройдет в аг.Мошканы 11 октября. 

12 часов ago