Categories: Актуальна

Сенненскія дарожныя і камунальныя службы гатовы да зімовых умоў надвор’я

І хоць на календары яшчэ значыцца восень, зіма ўжо нагадала пра сябе мокрым снегам і замаразкамі. Хутка іх зменяць завірухі і сапраўдныя маразы. Наколькі гатовы дарожныя і камунальныя службы да зімовых умоў надвор’я, высвятляла карэспандэнт «ГС».

   На сённяшні дзень на падсыпку гарадскіх дарог у Сенненскім РУП ЖКГ нарыхтавана 400 тон пясчана-салянай сумесі, з іх 14 т накіраваны на абслугоўванне дарог г.п.Багушэўск. Драўлянымі пляцоўкамі для часовага ўтрымання рэагентаў абсталяваны 45 месцаў. На вуліцы горада гатовы выехаць два пескараскідальнікі, два пагрузчыкі і іншая тэхніка, прызначаная для расчысткі снегу. Па словах Галіны Барбарчык, начальніка ўчастка па добраўпарадкаванні, у Багушэўску і Машканах таксама маюцца неабходныя машыны.

 Падрыхтоўка да працы ў зімовы перыяд у філіяле «Сенненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №146» КУП «Віцебскаблдарбуд» ідзе згодна з планам. Як паведамілі ў ДРБУ, гатоўнасць снегаўборачнай тэхнікі складае 100%. Для падсыпкі дарог раёна нарыхтавана 2479 т пясчана-салянай сумесі, у тым ліку 48 т ужо развезена па аўтобусным прыпынкам. Нарыхтавана 55,3 тоны аргана-мінеральнай сумесі, якая будзе выкарыстоўвацца па меры неабходнасці пры выкананні ямачнага рамонту. Як паведаміў Раман Сочнеў, галоўны інжынер ДРБУ-146, у бліжэйшы час на пэўных участках дарогі ўстановяць папераджальныя дарожныя знакі.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. 

admin

Recent Posts

Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей

 Зерновые и зернобобовые культуры с кукурузой в Беларуси убраны с 94% площадей, что составляет 2172…

19 часов ago

Несколько ботанических памятников природы преобразовано в Беларуси

В Беларуси преобразовано несколько ботанических памятников природы республиканского значения. Это следует из постановлений Министерства природных…

20 часов ago

На реках Беларуси ожидается рост уровней воды

 На реках Беларуси ожидается рост уровней воды. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по…

21 час ago

Первое рабочее место осваивают трое молодых специалистов РЦДиМ

Сразу трое молодых специалистов пополнили коллектив Сенненского районного центра детей и молодежи. Среди них педагоги…

22 часа ago

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью — Снежанна Метелица яркий тому пример

Есть люди, которые не просто живут, а горят жизнью. Они не ждут, когда что-то произойдет,…

2 дня ago

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в Минтруда

Какие услуги может оказать социальный работник, рассказали в пресс-службе Министерства труда и социальной защиты, сообщает…

2 дня ago