На сённяшні дзень на падсыпку гарадскіх дарог у Сенненскім РУП ЖКГ нарыхтавана 400 тон пясчана-салянай сумесі, з іх 14 т накіраваны на абслугоўванне дарог г.п.Багушэўск. Драўлянымі пляцоўкамі для часовага ўтрымання рэагентаў абсталяваны 45 месцаў. На вуліцы горада гатовы выехаць два пескараскідальнікі, два пагрузчыкі і іншая тэхніка, прызначаная для расчысткі снегу. Па словах Галіны Барбарчык, начальніка ўчастка па добраўпарадкаванні, у Багушэўску і Машканах таксама маюцца неабходныя машыны.
Падрыхтоўка да працы ў зімовы перыяд у філіяле «Сенненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №146» КУП «Віцебскаблдарбуд» ідзе згодна з планам. Як паведамілі ў ДРБУ, гатоўнасць снегаўборачнай тэхнікі складае 100%. Для падсыпкі дарог раёна нарыхтавана 2479 т пясчана-салянай сумесі, у тым ліку 48 т ужо развезена па аўтобусным прыпынкам. Нарыхтавана 55,3 тоны аргана-мінеральнай сумесі, якая будзе выкарыстоўвацца па меры неабходнасці пры выкананні ямачнага рамонту. Як паведаміў Раман Сочнеў, галоўны інжынер ДРБУ-146, у бліжэйшы час на пэўных участках дарогі ўстановяць папераджальныя дарожныя знакі.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Здымак носіць ілюстрацыйны характар.
В Сенно прошло праздничное мероприятие, посвященное Дню народного единства «В единстве народа – сила страны».…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 17 сентября проводит большую встречу с идеологическим активом, историческим и экспертным…
В День народного единства на Сенненщину прибыли делегации городов-побратимов из Порховского муниципального округа (Псковская область)…
Полотно из «маляванок», созданное мастерами Дома ремесел в рамках проекта «Слава и Подвиг», — подарок…
Уважаемые жители и гости Сенненщины! Примите искренние поздравления с Днем народного единства! События 17 сентября…
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…