Галоўны скарб яе жыцця

  У глыбіні яе старэчых вачэй яшчэ жывы боль па страце любімага чалавека. Падымаць на ногі чацвярых дзяцей прыйшлося адной.

         Ксенія Дземянцей успамінае, як асабістым прыкладам вучыла сына касіць траву,  хадзіць за плугам. Сваім дзецям яна наказвала трымацца адзін аднаго, дапамагаць у цяжкія  хвіліны. Яны выраслі і раз’ехаліся ў розныя гарады, краіны, але не забыліся пра матчыну навуку. Часта прыязджаюць да хатняга ачага, што застаўся  на Сенненшчыне.

Ксенія Якаўлеўна ўзгадвае ў час размовы пра сваю нялёгкую жаночую долю, «калгаснае» дзяцінства ў роднай Ка­міншчыне (былы Ульянавіцкі сельсавет), што на мяжы з Чашніцкім раёнам, ваенныя і пасляваенныя гады, працу на будоўлі чыгункі каля Бірабіджана (Далёкі Усход). Па вяртанні дамоў выйшла замуж за мясцовага трактарыста Ігара Дземянцея. Калі пайшлі дзеці, сям’я пераехала ў Сянно, дзе пачала будоўлю ўласнага дому. І сёння стаіць ён на Чырвонай Слабадзе, прыгожы і дагледжаны гаспадыняй і яе дзецьмі. Пасля працяглай хваробы памёр муж.

Працуючы ў гасцініцы, Ксенія Дземянцей атрымлівала невялікі заробак, якога для немалой сям’і з адзіным карміцелем не хапала. Дапамагалі ўласныя агарод і прысядзібная гаспадарка, падпрацоўвала жанчына і на іншых работах.

Прайшлі гады… Сёння яна жыве ціха, непрыкметна. Усе думкі ў маці пра дзяцей. Тры дочкі і сын — падтрымка і апора жанчыны. Старэйшая Галіна жыве ў Маскве, працуе ва ўніверсітэце, мае двух сыноў: Жэня — вайсковец, пайшоў па слядах бацькі, зяця Ксеніі Якаўлеўны, а Андрэй працуе дзяржслужачым.

Другая дачка Наталля побач, у Сянне. Часта наведвае бабулю і ўнук Аляксей, які збіраецца стаць хірургам.

Іван, сын Ксеніі Дземянцей, жыве ў Мінску, закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, матэматык. Яго сын Вячаслаў — студэнт, будучы гісторык.

А малодшую дачку маёй гераіні Таццяну занесла ва ўкраінскі горад Міргарад. Як і старэйшая сястра, яна выйшла замуж за ваеннага. Сваю дачку назвала ў гонар маці — Ксеніяй. Яна, дарэчы, жыве і працуе ў Кіеве, выкладае італьянскую мову.

Трапятліва трымаючы ў руках фотаздымкі, мая субяседніца з гонарам расказвае пра галоўны скарб, гонар  свайго жыцця. Зрэшты, нашчадкі Ксеніі Дземянцей таксама ганарацца маці, бабуляй, удзячны ёй не за матэрыяльныя багацці. За навуку жыць сярод людзей, за працалюбства. Менавіта яны аснова сямейнага шчасця, грамадскай гармоніі.

Ірына ХАСАНАВА.

admin

Recent Posts

Владимир Бабичев провел личный прием граждан в Сенненском районе

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Бабичев в здании Богушевского сельского исполнительного комитета…

4 часа ago

Сенненщину посетила делегация из Китая

Представители китайской компании King Рeng посетили Сенненщину. В рамках визита обсудили с представителями районной власти…

5 часов ago

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь»

Супрацоўнікі культуры Сенненшчыны днямі наведалі шэраг музейных комплексаў Мінскай вобласці. Першай кропкай у патрыятычным маршруце…

5 часов ago

В Витебской области пройдет проверка системы оповещения

Завтра, 17 июня, с 10.00 до 16.00 в Витебской области пройдет плановая техническая проверка системы…

8 часов ago

У православных верующих начинается Петров пост

У православных верующих сегодня начинается Петров пост. Пост установлен в честь святых апостолов, которые после…

10 часов ago

Аграрии Беларуси заготовили почти 30% сенажа

 В Беларуси заготовлено более 4 млн т сенажа, или 28,7% к плану, в том числе…

10 часов ago