Юные сенненцы разукрасили урны в райцентре

У парку 40-годдзя Перамогі юныя сенненцы нанеслі на сметніцы, словы падзякі за тое, што людзі скарысталіся імі.

 

Прыцягнуць увагу да сметніц, каб нагадаць гараджанам і гасцям Сенненшчыны аб праблемах экалогіі – менавіта на гэта разлічвала раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, якая і арганізавала своеасаблівую акцыю, якую ахвотна падтрымала моладзь. Па словах Марыны Наваковіч, начальніка райінспекцыі, яны спадзяюцца, што ператварэнне сумных урнаў у носьбітаў культурнага кода створыць у парку такую атмасферу, пры якой кінуць абгортку ад марожанага ці цукеркі сабе пад ногі  стане немагчыма.

 

Маладых памочнікаў з фарбамі і трафарэтам, на якім намаляваны чалавек, што выкідвае смецце ў бак, можна ўбачыць і на вуліцах  райцэнтра. Хлопчыкі і дзяўчынкі акультурваюць кантэйнерныя пляцоўкі для збору цвёрдых бытавых адходаў РУП ЖКГ, якія размешчаны ў дварах шматпавярховак – фарбуюць агароджу, бакі. Такой няхітрай справай райінспекцыя разам з юнымі эколагамі ўносіць сваю лепту ў агульную справу па добраўпарадкаванні роднага краю. Як адзначыла Марына Наваковіч, згодна з раённым планам па навядзенні парадку на зямлі сёлета прадугледжана ўстаноўка дадатковых бакаў для збору смецця, а таксама рамонт кантэйнерных пляцовак як у горадзе, так і ў буйных населеных пунктах .

 

Справы юных сенненцаў гараджане ацанілі станоўча. Пра гэта сведчыць і той факт, што некаторыя нават звярталіся з просьбамі да маладых людзей напісаць на кантэйнерах у іх дварах “дзякуй” і паставіць, як сёння гэта модна, смайлік.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

В рамках акции «Наши дети» спасатели Витебщины подготовили для воспитанников Богушевского социального пансионата «Лучезарный» насыщенную программу

Воспитанников Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» с наступающими новогодними праздниками поздравили сотрудники Витебского пожарного аварийно-спасательного…

5 часов ago

Абитуриенту: примерить форму правоохранителя

Сенненский РОСК сообщает о проведении работы по отбору кандидатов для поступления в высшие учебные заведения…

6 часов ago

Лукашенко присудил спецпремию «Белорусский спортивный Олимп» 2025 года

Глава государства Александр Лукашенко 17 декабря подписал указ №440 о присуждении специальной премии Президента Республики…

6 часов ago

На Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин

«Лидер. Наставник. Стратег» - на Сенненщине впервые прошел районный смотр-конкурс добровольных дружин, задействованных в охране…

8 часов ago

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД сегодня проведут профилактическое мероприятие «На дороге без ошибок!». Усилия правоохранителей будут…

11 часов ago

Указом Президента в Беларуси дополнительно отрегулирована деятельность банков

Президент Беларуси Александр Лукашенко 16 декабря подписал указ №435 "О регулировании деятельности банков". Об этом…

1 день ago