Сенненцы приняли участие в увлекательном велоквесте

Жыхары Сянна прынялі ўдзел у займальным велаквэсце “Мая малая радзіма”, арганізатарам якога выступіў РК ГА “БРСМ”.

Квэст быў прымеркаваны да Дня вышыванкі, які ў Беларусі адсвяткавалі 2 ліпеня. Каля дваццаці аматараў здаровага і карыснага адпачынку на сваіх роварах удзельнічалі ў мерапрыемстве, якое, дарэчы, на Сенненшчыне прайшло ўпершыню. Яны шукалі адказы на прапанаваныя пытанні, разгадвалі рэбусы, галаваломкі.

Заданні мелі непасрэднае дачыненне да гісторыі горада, яго выбітных людзей. За правільныя адказы ўдзельнікі атрымлівалі кавалачак пазла, скласці які неабходна было на фінішы.

Гульнёвымі кропкамі  сталі помнік прыроды крыніца “Каплічка”, парк Трох Герояў, раённы гісторыка-краязнаўчы музей, вуліца Каваленкі.

 Арганізатары мерапрыемства пастараліся зрабіць яго максімальна цікавым для дзяцей, якіх у гэты дзень у ліку ўдзельнікаў было шмат. Напрыклад, самаму маленькаму веласіпедысту Аляксандру Жалтабрухаву – пяць гадоў. З усёй сваёй дзіцячай непасрэднасцю, непадробнай шчырасцю ён дапамагаў маці і сваім старэйшым сястрычкам разгадваць загадкі.

 Фінішнай кропкай велаквэсту стаў парк 40-годдзя Перамогі, дзе ўдзельнікі падвялі вынікі – склалі карціну, на якой быў адлюстраваны арнамент, які згодна азбукі беларускага арнаменту азначае маладосць.

Без падарункаў ніхто не застаўся — абярэгі ручной работы, выкананыя на заказ райкама БРСМ супрацоўнікамі Дома рамёстваў, будуць нагадваць аб цудоўна праведзеным часе.

 “Велаквэст — нестандартная форма правядзення мерапрыемства. Нам прыемна, што ён знайшоў водгук сярод моладзі Сенненшчыны, заўсёды гатовай да новага і незвычайнага”, — адзначыла Марыя Шыбека, лідар моладзевага грамадскага аб’яднання.

Яна паабяцала, што ў бліжэйшы час будзе праведзены велапрабег – “Ровар.by”, прымеркаваны да Года малой радзімы. Жадаючыя прыняць у ім удзел ужо сёння могуць звяртацца за інфармацыяй па тэлефонах: 5-59-37, +375 33 676-95-30.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: у час велаквэсту.

Фота прадастаўлена РК ГА “БРСМ”.

admin

Recent Posts

Дороги Сенненщины обновляются

Коллектив филиала ДЭУ №38 РУП «Витебскавтодор» продолжает работу по ремонту и укладке асфальтобетонного покрытия. Так,…

14 часов ago

Подвиг во имя Победы

Подвиг советского народа в самой жестокой и кровопролитной из всех войн – не только яростное…

15 часов ago

Воспитанник Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» отмечен благодарностью

Воспитанник Богушевского детского социального пансионата «Лучезарный» Евгений Шенда принял участие в выставке-конкурсе художественного и декоративно-прикладного…

17 часов ago

В КСУП «совхоз имени Машерова» поступила новая партия техники

 Восемь современных энергонасыщенных тракторов «Беларус» уже готовы приступить к работе на полях.  Помощь оказана в…

17 часов ago

В центре внимания — молодые хирурги Сенненщины

Когда в Сенненскую центральную районную больницу приходят молодые специалисты, к ним всегда приковано особое внимание…

17 часов ago

КГК Витебской области проводит «горячую линию»

Комитет государственного контроля Витебской области продолжает мониторинг исполнения поручений Главы государства по совершенствованию взаимодействия с…

20 часов ago