Гэта свята заснавана Указам Прэзідэнта ў лістападзе 1995 года і адзначаецца штогод у другую нядзелю мая. Рысы беларускай сімволікі захавалі пераемнасць дзяржаўных атрыбутаў СССР. У маі 1995 года на рэферэндуме па пытанні пра нацыянальную сімволіку больш за 75% беларусаў сказалі цвёрдае «так» менавіта гэтым варыянтам герба і флага.
Для Сенненшчыны нацыянальны сцяг нашай краіны мае асаблівае значэнне. Арнамент, што красуецца на чырвона-зялёным палотнішчы, быў вытканы нашай зямлячкай Матронай Маркевіч. У 2015 годзе ў гонар простай сенненскай майстрыхі ў цэнтральным скверы Сянна ўстаноўлены памятны знак «Родны край». Ускласці кветкі да яго ў райцэнтр штогод прыязджаюць яе нашчадкі. На жаль, цяперашні візіт пройдзе без удзелу сына Матроны Сяргееўны. Аркадзь Аляксеевіч Маркевіч памёр у сакавіку гэтага года. Яму было 89 гадоў. Але гісторыя стварэння нацыянальных сімвалаў будзе жыць у памяці сенненцаў. Пра яе ў гэтыя дні пачуюць дзясяткі хлопчыкаў і дзяўчынак. У суботу ў школах раёна прайшлі класныя гадзіны, прысвечаныя Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага нашай краіны.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…