Па інфармацыі сектара спорту і турызму райвыканкама, у бліжэйшы час пачне сваю работу секцыя па валейболе для хлопчыкаў і дзяўчынак 5-6 класаў.
Будуць сфарміраваны дзве групы. Ужо сёння ажыццяўляецца набор. Трэніроўкі будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах з 17.20, па суботах — з 13.10. Працаваць з дзецьмі будзе Анастасія Распорская, вопытны трэнер па спорту ФСК «Алімп». Па словах спецыяліста, увогуле, камандныя віды спорту не толькі станоўча ўплываюць на здароўе дзяцей, яны робяць іх больш упэўненымі. Анастасія Распорская добра ведае, пра што гаворыць: яна мае вышэйшую адукацыю па спецыялізацыі валейбол. Сама захапляецца гэтай гульнёй. Неаднаразова ў складзе каманды сектара спорту і турызму ўдзельнічала ў чэмпіянаце раёна па валейболу. З’яўляецца членам каманды г.Сянно аматарскай валейбольнай лігі Віцебска.
Паважаныя бацькі, калі ваша дзіця жадае пазнаёміцца з гэтай гульнёй, больш таго, пачаць займацца на прафесійнай аснове — самы час запісаць яго ў секцыю.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.
По инициативе Минприроды Республики Беларусь с 16 по 22 сентября 2025 года в стране проводится…
В Сенненской СДЮШОР появился новый микроавтобус! Это стало возможным благодаря поддержке управления спорта и туризма…
Овен (21 марта — 20 апреля). В финансовых вопросах проявите терпение. Крупные траты отложите. Прошлые…
Этот несладкий пирог с разнообразной начинкой и яично-сливочной заливкой готовят из рубленого теста. В рецепте,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко вручает государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония проходит во…
Часто в отдел загса Сенненского райисполкома граждане обращаются по вопросам получения повторных свидетельств о рождении,…