Уладзімір Кацуба, механізатар УП “Дружбінец”
Палеткі УП “Дружбінец”, занятыя азімымі зерневымі і крыжакветнымі, цешаць вока сакавітай зелянінай і дагледжанасцю. Мясцовыя земляробы вядуць сілкаванне пасеваў у другі раз за вясну.
Дакладней, гэтай справай займаецца Уладзімір Кацуба. Яго “Раса” на полі ля вёскі Клімавічы выглядае легкакрылым матыльком, за якім цяжка ўсачыць. Усюдыходная машына вылучаецца высокай праходнасцю і тэхналагічнай хуткасцю – ад 20 да 30 км у гадзіну.
— Сёння халаднаватае надвор’е, таму вадкія азотныя ўгнаенні ўносяцца ў чыстым выглядзе. Як толькі паветра прагрэецца да +150С, давядзецца іх разбаўляць вадой, каб расліны не атрымалі хімічны апёк, — дзеліцца тэхналагічнымі нюансамі механізатар. Зразумела, за гэтым сочаць і спецыялісты агранамічнай службы гаспадаркі.
“Расу”, якая эксплуатуецца ва УП “Дружбінец”, купілі не так даўно, узамен ранейшай мадэлі, бо ўпэўніліся ў эфектыўнасці яе выкарыстання, надзейнасці пры эксплуатацыі. З яе дапамогай праводзяцца і іншыя доглядныя работы: хімпраполка, барацьба са шкоднікамі. Яны таксама лягуць пераважна на плечы Уладзіміра Кацубы. Такую ж спецыялізацыю ён меў, працуючы яшчэ механізатарам Сенненскага льнозавода.
З пачатку палявых работ сілкаванне атрымалі пашы і сенакосы (на 25% плошчаў), шматгадовыя травы (43%). Па іх уносіліся і азотныя, і калійныя ўгнаенні.
Вялікі аб’ём работ выкананы звяном механізатараў, якія займаюцца ўнясеннем арганікі.
— Стараннямі Ігара Рукаля, Яўгена Жагулы, Ігара Махрова, якія працуюць з раскідвальнікамі гною, і машыніста пагрузчыка Генадзя Шалухі на палетках штодня ўносіцца каля 400 тон арганікі, — расказаў дырэктар сельгаспрадпрыемства Васіль Жук.
Такія ўкладанні ў зямлю, безумоўна, станоўча адаб’юцца на ўраджаі. А значыць і на эканоміцы гаспадаркі, даходах яе калектыву.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
Фота аўтара.
Члены Сенненской районной организации общественного объединения «Белорусское общество инвалидов», а также сотрудники ТЦСОН посетили Центр безопасности…
Сектор по нестационарным формам обслуживания населения Сенненского РЦКиНТ продолжает работать по проекту «Дорогами наследия». Днями…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 22 июля заслушал доклад министра обороны Виктора Хренина, сообщает БЕЛТА. Главе…
Дефицита топлива на АЗС "Белоруснефти" нет. Об этом заявили на предприятии, комментируя появившуюся в Сети…
В последние годы косолапые все чаще стали выходить к людям. В этом году медведица с…
Сегодня, в День памяти Казанской божьей матери, более 30 жителей аг.Мошканы и близлежащих населенных пунктов…