Вясковае жыццё Гарбачовым падабаецца яшчэ і магчымасцю займацца падсобнай гаспадаркай. На іх падворку ўтрымліваюцца куры, свінні, цалкам забяспечвае сям’ю агароднінай прысядзібны ўчастак. Знаходзяць сужэнцы час і для любімых заняткаў. Ён захапляецца рыбалкай, яна — хатнім кветкаводствам і кулінарыяй. Смачныя пірагі, якія так любяць муж і дзеці, — справа яе рук.
Вікторыя працуе кухоннай рабочай у Багданаўскім аддзяленні штодзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту. Сяргей — адзін з лепшых механізатараў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі.
Дзякуючы зладжанаму сямейнаму тандэму на іх прыдамавой тэрыторыі з’явіліся малыя архітэктурныя формы, зробленыя з падручных матэрыялаў. Навошта выкідваць старыя шыны. З іх гаспадар зрабіў адмысловыя кветнікі, выдатна «ўпісалася» ў агульны выгляд і фігура лебедзя з таго ж матэрыялу. Пайшлі ў ход пластыкавыя бутэлькі, якія пераўтварыліся ў прыгожыя званочкі. «Выраслі» ў двары грыбы. Хоць і зробленыя са звычайных чыгункоў, а выглядаюць як сапраўдныя.
Зразумела, што без моцных мужчынскіх рук не ўсё задуманае ўдалося б увасобіць у жыццё. Нягледзячы на занятасць, асабліва ў вясенне-летні час, галава сям’і стараецца дапамагаць жонцы ў справах добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі. Калі Вікторыя вырашыла пасадзіць пляцістую ружу, Сяргей змайстраваў перголу — арку са спецыяльнымі рашоткамі для пакручастых раслін. Справа рук гаспадара дома і драўляныя лаўкі, на якіх улетку любіць адпачыць уся сям’я. Спецыяльна для дзяцей, а іх у сужэнцаў двое — васьмігадовы Уладзіслаў і шасцігадовы Яўген — у двары ўсталявалі самаробныя арэлі і дзіцячую горку.
Невыпадкова прысядзібны ўчастак Гарбачовых прызнаны адным з самых прыгожых у аграгарадку.Ён заняў першае месца па Багданаўскім сельсавеце ў раённым аглядзе-конкурсе па добраўпарадкаванні населеных пунктаў за 2015 год.
— Пастаянна цягне зрабіць штосьці прыгожае, аздобіць незвычайна падворак, пасадзіць новыя кветкі, — дзеліцца Вікторыя.
Многае, па яе словах, яшчэ ў планах. Але самае галоўнае, што ёсць жаданне зрабіць свет вакол сябе прыгожым.
НА ЗДЫМКУ: Вікторыя Гарбачова разам з дзецьмі на сваім падворку.
Ларыса Мукамолава.
Ежегодный традиционный легкоатлетический пробег памяти Героя Советского Союза, Героя Социалистического Труда, уроженца Сенненщины Петра Машерова,…
Беларусь принимает комплекс мер по обеспечению транспарентности и прозрачности совместных стратегических учений "Запад-2025". Об этом…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в интервью российскому журналу "Разведчик" ответил на вопрос, в чем секрет…
16 сентября, с 10.00 до 11.00, в Ходцевском сельском исполнительном комитете: аг.Ходцы, ул.Парковая, 17, выездной…
Посвятить себя культуре и знаниям — по-другому и не скажешь о профессиональном пути Нины Григорьевны…
Уважаемые работники и ветераны библиотечной системы Сенненского района! Примите самые теплые поздравления с наступающим профессиональным…